Вы тут

Лукашэнка аб замене долару ў разліках: мы задаволены расійскім рублём


Беларусь задавольвае выкарыстанне ў міждзяржаўных разліках расійскага рубля. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, адказваючы на пытанні расійскіх журналістаў на палях саміту ЕАЭС, перадае БелТА.


Пытанне кіраўніку дзяржавы датычылася адмовы ад выкарыстання долара ў разліках паміж краінамі, на што Прэзідэнт заўважыў, што да гэтага рашэння падштурхнулі абставіны і гэта быў вымушаны крок.

Аднак нейкіх праблем у сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка не бачыць: «Калі нас вымусілі, я сказаў: «Ну і нічога, мы задаволены расійскім рублём».

Больш таго, Беларусь сама выступала ініцыятарам пераходу на расійскі рубель у разліках за энергарэсурсы, нагадаў Прэзідэнт. «Мы даўно, калі помніце, Расіі прапаноўвалі: „Давайце гандляваць за расійскі рубель“ — „Не, давайце за долар“ (адказвалі Беларусі на гэту прапанову. — Заўвага БелТА). І мы вымушаны былі гэты долар зарабляць невядома дзе і потым плаціць за нафту, газ. Сёння нас задавольвае стан разлікаў у расійскіх рублях».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».