Вы тут

Вызначаны пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў


 

Вызначаны пераможцы рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.


У фінале алімпіяды першае месца заняў Мікалай Леанавец (сярэдняя школа № 1 Пінска, Брэсцкая вобласць). Пераможца ўзнагароджаны дыпломам I ступені і грашовым прызам у памеры Br1500. Дыплом II ступені і грашовы прыз у памеры Br1250 ва Уладзіслава Таразевіча (Крупская раённая гімназія, Мінская вобласць), дыплом III ступені і грашовы прыз у памеры Br1 тыс. у Дзенісюка Арцёма (гімназія № 50 Мінска).

Удзельнікі заключнага этапу алімпіяды, якія не занялі прызавыя месцы, узнагароджаны грашовымі прэміямі ў памеры Br300 і дыпломамі фіналістаў. Таксама грашовымі прэміямі ў памеры Br300 адзначаны настаўнікі, якія падрыхтавалі пераможцу і прызёраў.

Алімпіяда праходзіла ў верасні-снежні цякучага года. На чатырох этапах свае фінансавыя веды праверылі больш за 24 тыс. навучэнцаў з 2 335 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўсіх рэгіёнаў краіны.

Алімпіяда праводзіцца Нацыянальным банкам і Міністэрствам адукацыі Беларусі штогод з 2014 года і з’яўляецца адным з найбольш маштабных нацыянальных мерапрыемстваў па павышэнні фінансавай граматнасці. Асноўная яе мэта-папулярызацыя ведаў у галіне фінансаў, фарміраванне ў вучняў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў, развіццё фінансавай культуры моладзі. Алімпіядныя заданні накіраваны на праверку ведаў па тэмах, без якіх немагчыма разумнае фінансавае паводзіны ў сучасным грамадстве, — асабістыя фінансы, наяўныя грошы, зберажэнні, запазычанні, лічбавы банкінг, страхаванне, падаткі, інвестыцыі і іншыя. У тэсты таксама ўключаны задачы на разлікі і вылічэнні, якія тычацца фінансаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».