Вы тут

У музычнай праграме Іван Кірчук прэзентуе новую кнігу «Кветка Перуна»


У «Акадэмкнізе» 14 снежня адбудзецца незвычайная для кнігарняў прэзентацыя. А 17-й гадзіне ў кнігарню запрашае музыкант, фалькларыст, кампазітар, пісьменнік Іван Кірчук. Ён пазнаёміць наведвальнікаў са сваёй новай кнігай «Кветка Перуна». Знаёмства з новым выданнем пройдзе ў межах музычнай праграмы «На чым ігралі нашы продкі».


Іван Кірчук — старшы выкладчык кафедры культуралогіі і псіхолага-педагагічных дысцыплін Інстытута павышэння кваліфікацы і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Музыкант-вандроўнік, ён рэканструіруе старадаўнія святы, зазірае ў таямніцы фальклора, этнаграфіі, часта бывае ў музычных экспедыцыях. Іван Кірчук удзельнічаў у стварэнні фільма «Сонцам асвячуся» пра фальклорна-этнаграфічную экспедыцыю ў столінскае, берасцейскае паселішча Відзібор. 

Цікаўны да беларускай музычнай культуры чытач памятае і папярэднія кнігі Івана Кірчука — «Аўтабаны і менестрэлі», «Гарыць свяча ля алтара...», «Кветка Перуна» — гэта нешта новае і зусім нечаканае нават для тых, хто добра ведае творчасць музыканта і кампазітара. Прыходзьце ў «Акадэмкнігу» па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці, 72. Вас чакае музычнае і кніжнае святло! Да сустрэчы!

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.