Вы тут

У Беларусі створана 12 тыс. таварыстваў уласнікаў жылля


У Беларусі створана 12 тыс. таварыстваў уласнікаў жылля, паведаміў БелТА намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віталь Смірноў.


«У Беларусі створана 12 тыс. таварыстваў уласнікаў жылля, у 7 тыс. з іх ёсць дагаворныя адносіны з арганізацыямі ЖКГ, у іншых толькі па некаторых пытаннях ёсць такое ўзаемадзеянне, а дзесьці яны самастойна наймаюць штат сантэхнікаў, да прыкладу, або звяртаюцца да паслуг арганізацыі, якая займаецца эксплуатацыяй і абслугоўваннем жылога фонду, але не адносіцца да сістэмы ЖКГ. Канкурэнцыі ў любым выпадку паміж дзяржаўнай і прыватнай сферай быць не павінна. Павінны быць прадастаўлены якасныя камунальныя паслугі спажыўцу — насельніцтву, і ўсё роўна, хто іх аказвае», — распавёў Віталь Смірноў.

Ён дадаў, што задача міністэрства заключаецца ў тым, каб усе дамы абслугоўваліся і эксплуатаваліся ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў. «А вось задача мясцовых органаў улады — забяспечыць, каб яны абслугоўваліся так, як насамрэч павінна быць, гэта значыць, яны павінны забяспечыць у тым ліку і кантроль за дзейнасцю ўсіх бакоў гэтага працэсу», — адзначыў намеснік міністра.

Адказваючы на пытанне, ці былі выпадкі адмовы ад паслуг прыватнікаў і вяртання да дзяржарганізацый, Віталь Смірноў пацвердзіў, што такія выпадкі ёсць, і іх даволі шмат.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.