Вы тут

Зімовы баль замацаваў пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ПалесДУ і Інстытутам пагранслужбы


Палескі дзяржаўны ўніверсітэт і Інстытут пагранічнай службы заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведаміла БелТА начальнік аддзела па сувязях з грамадскасцю ПалесДУ Крысціна Шастакова.


Дакумент падпісалі рэктар ПалесДУ Валерый Дунай і начальнік Інстытута генерал-маёр Сяргей Жылінскі. Установы маюць намер наладзіць цеснае ўзаемадзеянне ў галіне адукацыі і навукі, грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі.

Афіцыйную частку сустрэчы працягнуў зімовы баль, які адбыўся ў культурна-дасугавым цэнтры ўніверсітэта. Упершыню ўдзельнікамі традыцыйнага мерапрыемства ВНУ сталі курсанты і маладыя афіцэры Пінскага пагранатрада.

Удзельнікаў святочнага вечара павіталі кіраўнікі навучальных устаноў. «Сённяшні баль — гэта даніна традыцыям, месца сустрэч і зносін. Нашы госці — маладыя людзі, якія выбралі самую высакародную і мужную прафесію — абараняць нашу з вамі радзіму», — сказаў рэктар ПалесДУ. А Сяргей Жылінскі павіншаваў усіх з надыходзячымі навагоднімі святамі і пажадаў дабра, міру і дабрабыту.

Фота ПалесДУ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.