Вы тут

Мінск «накрыла» першым сур’ёзным сёлета снегападам


Мінск «накрыла» першым сур’ёзным сёлета снегападам. Спачатку ледзь снежыла. Але праз гадзіну за белай завесай схаваліся гарадскія краявіды і разам з імі надзея гараджан на добрае надвор’е.


Неўзабаве пачали з’яўляцца аўтамабільныя пробкі на скрыжаваннях, а снежныя гурбы ўсё часцей прымушалі пешаходаў шукаць карацейшыя шляхі праз непагадзь.

Галоўныя транспартныя артэрыі горада снег перакрыць не здолеў: механізаваныя атрады камунальнай гаспадаркі своечасова выйшлі ў атаку на снегапад. Да расчысткі далучылася і мноства гараджан з простым, але заўжды надзейным рыштункам у руках.

Адзін са здымкаў гэтага фотарэпартажа зроблены каля будынка тэатра імя Янкі Купалы. Супрацоўнікі тэатра, выкарыстоўваючы снегаадкідвальнік з невялічкім бензаматорам і тыя ж самыя рыдлёўкі, расчысцілі дарогу да галоўнага ўвахода. Праз паўгадзіны ў тэатры пачынаецца спектакль. Ніякі снегапад не перашкодзіць!

 

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота  аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».