Вы тут

Юбілеі Кацярыны Цішкевіч, саломапляценне і тэкстыльны Фабержэ


Юбілеі Кацярыны Цішкевіч, саломапляценне і тэкстыльны Фабержэ. Анонс часопіса «Алеся» за снежань.


«Размова з люстэркам»

2022 год для Кацярыны Цішкевіч — год юбілеяў. Падводзячы своеасаблівыя вынікі, тэлевядучая дзеліцца сваімі думкамі аб рабоце ў навінным эфіры, творчых праектах, аб сям’і, хобі, а таксама асабістых сакрэтах прыгажосці і здароўя. «У юнацтве слова „гармонія“ асацыявалася ў мяне выключна з добрым настроем, — прызнаецца Кацярына Цішкевіч. — Цяпер гэтае паняцце трансфармавалася ў больш спелае — „баланс“. Баланс — гэта не проста пазітыў, а раўнавага ўсіх важных складнікаў жыцця: здароў’я, сям’і, кахання, працы, хобі, дабрабыта, сяброў».

«І заззялі Калядныя зоркі»

Мастацкія практыкі саломапляцення ў нашай краіне невыпадкова атрымалі статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Сонечная саломка цесна звязана з народнай міфалогіяй, з абрадавай дзейнасцю беларусаў. 

Анёлкі і калядныя зоркі, коні і птушкі, кветкі і лялькі, куфэркі і кашы — кожны свой выраб народны майстар Беларусі, лаўрэат многіх конкурсаў, член праўлення Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Ала Аўсяннікава стараецца напоўніць душэўным цяплом і любоўю да роднай зямлі. 

— Мне хочацца, каб людзі памяталі пра свае карані. Багацце, якое пакінулі нам продкі, — гэта наша культура, мова і традыцыі. Хацелася б, каб мы, у сваю чаргу, перадалі гэтыя веды сваім дзецям, і ніць пакаленняў не перарвалася, — падкрэслівае майстар. 

Шчаслівыя моманты Міхаіла Шруба

Прыцягненне гарадоў — рэальнасць нашага жыцця. Кіраўнік адной з самых паспяховых у Беларусі сялянскіх гаспадарак Міхаіл Шруб ганарыцца, што не толькі сам некалі вярнуўся пасля заканчэння БДУ з Мінска на радзіму, але і дзяцей выхаваў у павагі да зямлі, каранёў, працы. Сёння побач з ім працуюць яго жонка, Кацярына Фёдараўна, і дзеці — дачка Аляксандра і сын Рыгор.

— У нас у адным двары тры дамы! Гэта шчасце, калі дзеці жывуць і працуюць побач. Калі побач унукі. Прыйдзеш з працы без сіл, а тут унучок каля цябе круціцца, пытаецца што-небудзь. І стомленасці як не бывала!

«Тэкстыльны Фабержэ»

Пападаючы на імпрэзу мастачкі Любові Кірылавай, гледачы нямеюць ад захаплення і перапаўняльных пачуццяў. Многія ўпершыню бачаць, каб з тканінай тварылі такія цуды.

— Я перфекцыяніст, ствараю рэчы, якія павінны пераходзіць па спадчыне, цешыць не адно пакаленне. Над кожнай карцінай, як правіла, працую некалькі месяцаў, а здаралася, і больш за год, — прызнаецца Любоў Кірылава. Каб давесці задуманае да завяршэння, трэба закахацца ў сваю задуму, і тады ў чарадзе будняў, поўных карпатлівай працы, не страціш пуцяводную нітку і застанешся задаволенай вынікам.

Снежаньскі нумар часопіса напярэдадні святаў падкажа сваім чытачам, як выбраць цудоўны падарунак для родных і блізкіх, які мейкап найбольш падыдзе да сустрэчы Новага года, а таксама пазнаёміць з тым, якія хусткі і абутак насіць, каб выглядаць гэтай зімой сучасна і стыльна.

Вольга АЛЯКСАНДРАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».