Волю народа павінны выказваць не партыі-марыянеткі, а буйныя палітычныя сілы, заявіў журналістам старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Алег Раманаў, перадае БелТА.
«Новы закон аб палітычных партыях дазволіць аздаравіць партыйную сістэму нашай краіны. Дазволіць пакінуць толькі тыя партыі, якія рэальна выказваюць інтарэсы народа, вялікіх сацыяльных груп. Тыя партыі, якія працуюць на палітычным полі і якія могуць змагацца за ўладу, вылучаць сваіх членаў у дэпутаты парламента, мясцовых саветаў», — сказаў Алег Раманаў.
Паводле яго слоў, гэты закон накіраваны на тое, каб партыйная сістэма была сталай. «І каб волю народа выказвалі не партыі-марыянеткі, не партыі — палітычныя карлікі, а буйныя палітычныя сілы», — адзначыў старшыня аб’яднання.
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.