Вы тут

Новая экспазіцыя музея ёлачных цацак ў Мінску


«Музей ёлачных цацак» — унікальны навагодні выставачны праект, частка найбуйнейшай сусветнай калекцыі ёлачных цацак. Кожны год «Музей» абнаўляе свае фонды. Увазе наведвальнікаў прадстаўлены навагоднія дэкарацыі з Еўропы, Азіі, Аўстраліі, Амерыкі і Афрыкі, аналагаў якім няма ні ў адным еўрапейскім музеі.


Любімыя і знаёмыя большасці бацькоў навагоднія цацкі савецкага перыяду дазволяць расказаць дзецям пра традыцыі навагодніх свят са свайго дзяцінства.

Экспазіцыя пакажа гісторыю вытворчасці шкляных шароў і іншых упрыгожванняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён, пазнаёміць з традыцыямі навагодніх святаў як еўрапейскіх, так і экзатычных краін (Конга, Перу, Інданезія, Новая Зеландыя, Паўночная Карэя).

У «Музеі ёлачных цацак» можна ўбачыць рарытэтныя экспанаты: велізарны шкляны шар з Венскага балю, дакладную копію цацкі, падоранай Папу Рымскаму Іаану Паўлу II і занесеную ў Кнігу рэкордаў Гінеса, і многае іншае. 

У экспазіцыі прадстаўлены ўнікальныя копіі карцін Марка Шагала, Івана Шышкіна, Сальвадора Далі, Пабла Пікаса, Івана Айвазоўскага, Леанарда да Вінчы, намаляваных на шкляных шарах. Таксама можна паглядзець вялікую калекцыю Дзядоў Марозаў, інтэрактыўны мініяцюрны калядны гарадок і паназіраць за працэсам вырабу шкляной ёлачнай цацкі.

Таццяна МАЛЬКО

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.