Вы тут

Макіяж для сустрэчы Новага года: гульня і эксперыменты


Прыгожая сукенка, модныя туфлі, стыльныя ўпрыгажэнні зробяць вас каралевай балю толькі пры ўмове, што і макіяж будзе адпавядаць святочнаму вобразу. Які мейкап абраць для сустрэчы Новага 2023 года?


Фота: pixabay.com

Рыхтуем скуру твару

Перад тым, як рабіць макіяж, не забудзьцеся падрыхтаваць скуру твару. Пасля працэдуры ачышчэння зрабіце маску – яна разгладзіць скуру і дадасць ёй ззяння. Затым скуру варта ўвільгатніць з дапамогай крэму. Нанясіце адмысловы крэм на вобласць пад вачыма і толькі потым прыступайце да карэкцыі рэльефу і выраўноўвання тону. Не забудзьцеся пра хайлайтар – ён надасць скуры ззянне з дапамогай святлоадбівальных часціц.

Макіяж вачэй

Рэкамендацыі візажыстаў традыцыйныя. Калі ў вас сінія ці блакітныя вочы, эксперыментуйце з адценнямі бэзавага, сіняга, шэрага з металічным адценнем. Уладальніцам зялёных вачэй варта спыніць свой выбар на бронзавай, шакаладнай і фіялетавай гаме. Тыя, каго прырода ўзнагародзіла карымі вачыма, смела могуць карыстацца чорным і карычневым, бірузовым і бэзавым адценнямі.

Візажысты модных дамоў на паказах эксперыментуюць з ценямі незвычайных колераў – чырвонымі, зялёнымі, віннымі і з каляровай тушшу. Упрыгожце макіяж залатымі або срэбнымі бліскаўкамі, паеткамі, стразамі. Па-ранейшаму ў модзе стрэлкі, чорныя і каляровыя падводкі. Галоўнае, каб усё гэта спалучалася з вашым каляровым тыпам і адзеннем.

Макіяж вуснаў

Не менш адказны момант – афармленне вуснаў. Перад выкарыстаннем памады пажадана змякчыць вусны з дапамогай бальзаму. Калі жадаеце выглядаць далікатна і натуральна, выкарыстоўвайце макіяж у спакойных танах. Цені і памаду падбірайце ў адной каляровай гаме. Гэта могуць быць бэжавыя, персікавыя, светла-карычневыя цені і такая ж памада.

Выбіраючы памаду, звяртайце ўвагу на колер валасоў. Бландзінкам лепш за ўсё падыходзяць усе адценні ружовага, персікавага, далікатнага ягаднага, брунеткам – больш насычаны і глыбокі чырвоны колер, бардо, фіялетавы. Фарба для вуснаў можа быць і матавай, і бліскучай – справа вашага густу.

Афармленне броваў

Бровы таксама патрабуюць увагі – у гэтым сезоне візажысты прапануюць натуральнасць, адсутнасць дакучлівай прамалёўкі контуру. Зрэшты, калі любіце прамаляваць бровы алоўкам, ніхто вас не папракне.

Выбірайце тое, што падабаецца

Варыянтаў святочнага навагодняга макіяжу насамрэч мноства. Важна, каб вы адчувалі сябе ў такой “размалёўцы” камфортна і ўпэўнена. Бляск ці матавасць скуры, акцэнт на вусны ці на вочы, бровы «натуральныя» або намаляваныя – вырашаць вам. Абсалютным пажаданнем з'яўляецца добры настрой. Калі вочы будуць ззяць радасцю, а вусны дарыць усмешкі – гэта надасць макіяжу дадатковы шык.

Аліна ТОМІНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Пельмені, шашлычок «Школьны» ці малочны суп? Недзіцячая задачка — прывіць школьнікам здаровыя харчовыя звычкі

Думаць пра тое, чым харчуецца ваша дзіця ў школе, гэтак жа важна, як і пра тое, якім прадметам яго там вучаць.

Спорт

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Як жыве «беларускі Шаалінь». Дзе выхоўваюць будучых чэмпіёнаў

Адной з найбольш даступных і захапляльных моў дыпламатыі з'яўляецца спорт.

Калейдаскоп

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Як добра вы ведаеце беларускі тэатр? Тэст

Міжнародны дзень тэатра добра было б адзначыць у глядзельнай зале. 

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.