Вы тут

Кітайцы вырошчваюць гародніну ў пустыні Катара


Кітайцам Гаа Юньтаа і Лін Юйхаа першымі ўдалося вырасціць гародніну ў Катары, перадае «„Жэньмінь жыбаа“ анлайн».


Іх ферма размешчана за некалькі дзесяткаў кіламетраў ад гарадскога раёна сталіцы Катара Дохі. Тут, у адрозненне ад звычайных ферм, уся гародніна культывуецца ў пераабсталяваных кантэйнерах, дзе з дапамогай кандыцыянераў тэмпература паветра падтрымліваецца ў межах ад +22 да +28 градусаў.

Для вырошчвання гародніны ў пустыні маладыя фермеры выкарыстоўвалі шэраг кітайскіх тэхналогій і метадаў, сярод якіх — прымяненне святлодыёдных свяцільняў для асвятлення раслін, вырошчванне гародніны ў пажыўных растворах, вертыкальнае агародніцтва, рэгуляванне тэмпературы і вільготнасці паветра.

За чатыры гады маштабы фермы Гаа Юньтаа і Лін Юйхаа значна пашырыліся: колькасць кантэйнераў узрасла з 5 да 60, была створана цяпліца, колькасць культывуемых імі відаў агародніны павялічылася з 2 да больш чым 30.

Прадукцыя з фермы кітайцаў карыстаецца вялікай папулярнасцю ў Катары. Раніцай іх гародніна з’яўляецца ў розных крамах, гасцініцах і мясцовых кітайскіх рэстаранах. Па словах Гаа Юньтаа, яны з’яўляюцца пастаўшчыком для многіх супермаркетаў падчас чэмпіянату свету па футболе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?