Вы тут

Адкрыццё дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» адбылося ў Цэнтральным раёне Мінска


Вялікая канцэртная зала ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Кантакт» з раніцы была падрыхтавана да свята. Фае напоўнілася дзецьмі, якіх сустракала «Елка жаданняў». На яе чароўных галінках усе пакідалі запіскі, выказваючы сваю запаветную мару.


Глава адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска Мікалай Палякоў, адкрываючы гэту знакавую для перадсвяточных дзён падзею, пажадаў дзецям здзяйснення іх мар.

Ён выступіў перад залай, запоўненай школьнікамі з розных навучальных устаноў раёна, іх бацькамі, настаўнікамі.

Школьнікі падрыхтавалі пастаноўку з казачнымі персанажамі, дорачы прысутным чароўную атмасферу прыгод. 

На майстар-класах усе жадаючыя навучыліся вязаць, рабіць аплікацыю з рознакаляровай паперы, майстраваць навагоднія ўпрыгожванні. Не менш за іншае дзятву прыцягвала інтэрактыўная гульнявая праграма і маляўнічая фотазона.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».