Вы тут

Анатоль Ісачанка выступіў на злёце маладых спецыялістаў у Магілёве


У рамках злёту маладых спецыялістаў, які адбыўся ўчора ў Магілёве, прайшла дыялогавая пляцоўка з удзелам старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам.


Фота: БелТА.

«Як ваш настрой, хацеў бы пачуць прапановы, пажаданні, што падабаецца, што — не?» — кіраўнік рэгіёна звярнуўся да маладых з просьбай быць як мага больш адкрытымі. На сустрэчы прысутнічалі 50 спецыялістаў, якія працуюць у розных раёнах вобласці і розных галінах народнай гаспадарцы. Работа с моладдзю ў вобласці вядзецца шматгранная. А падобныя камерныя сустрэчы дапамагаюць намацаць болевыя кропкі, лічыць губернатар. За дзве гадзіны прагучала шмат пытанняў непасрэдна з залы, але спачатку былі агучаныя тыя, што паступілі ў анлайн-прыемную.

Моладзь цікавіў асабісты вопыт губернатара: што, напрыклад, трэба, каб стаць кіраўніком, з чаго складаецца працоўны дзень старшыні аблвыканкама? Другую групу склалі пытанні, як той казаў, ад жыцця. Нехта не столькі пытаўся, колькі дзяліўся ўражаннямі ад сваёй работы і адносінамі з боку кіраўніцтва. Трэці блок склала тэма патрыятызму. Прычым апошняя аказалася найбольш эмацыянальнай.

Анатоль Ісачанка адкрыта дзяліўся сваімі меркаваннем і вопытам, даваў парады. Тым, каго цікавіла, як даслужыцца да пасады кіраўніка вобласці адказаў: «Трэба шмат вучыцца, працаваць, прайсці ўсе прыступкі». І прапанаваў ахвотным правесці адзін дзень побач з ім, каб самім ацаніць, наколькі складана ўзначальваць абласную вертыкаль.

«Запомнілася гутарка з маладымі спецыялістамі, — расказаў Анатоль Ісачанка. — Ім прапанавалі работу ў сельскай мясцовасці, а яны адмовіліся, маўляў, далёка ехаць. Але калі ты хочаш расці прафесійна, трэба рухацца».

У вобласць сёлета прыйшло працаваць больш чым 3,5 тысячы маладых спецыялістаў. Як іх падтрымаць, дапамагчы стаць на крыло? Малады намеснік дырэктара школы з Глуска паведаміў, што асабіста яму даў пазітыўны штуршок турзлет: «Сам я з Быхава, а ў Глуску знайшоў аднадумцаў дзякуючы гэтай сустрэчы».

Валерыя нарадзілася ў Магілёве, але вырашыла застацца ў Краснаполлі: «Людзі там іншыя. Больш шчырыя». Дзяўчыне далі арэнднае жыллё, а працуе яна ў Доме рамёстваў ганчаром-керамістам.

Адна з форм стасункаў — форумы, дзе можна даведацца, якія ёсць прадпрыемствы, турыстычныя аб'екты. Дзяўчына, якая працуе на «Ліфтмашы», расказала, што яе ўразіла паездка ў Бабруйск, дзе яны наведалі «Белшыну», гістарычныя аб'екты.

Анатоль Ісачанка звярнуў увагу на важнасць настаўніцтва на першым працоўным месцы. Сам ён дагэтуль помніць свайго настаўніка, калі прыйшоў працаваць у калгас «Савецкая Беларусь» у Горацкім раёне.

Што трэба, каб моладзь замацоўвалася на першым працоўным месцы? Напрыклад, Максім, які працуе на прадпрыемстве цеплаэнергетыкі, паведаміў, што застаўся дзякуючы футболу, бо трапіў у вельмі добрую каманду, якую складаюць яго калегі.

Маркетолаг Арцём выказаў меркаванне, што паўплываць на рашэнне застацца можа, напрыклад, грамадская ініцыятыва. Так, жыхароў аграгарадка Цішоўка Магілёўскага раёна аб'яднала будаўніцтва гульнявой пляцоўкі.

— Сустрэча прайшла пазітыўна, абмяркавалі шмат тэм, — рэзюмаваў Анатоль Ісачанка. — Усё было адкрыта і шчыра. Такія гутаркі павінны праводзіцца рэгулярна.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».