Чым адрозніваюцца багатыя людзі ад бедных? Чаму адны багацеюць, а іншыя толькі бяднеюць? Факт: ва ўсіх нас ад нараджэння практычна аднолькавыя магчымасці. Вядома, мы не вядзем гаворку пра багатых бацькоў і спадчыну. Натуральна, гэта прыемны бонус. Але чаму многія людзі зарабляюць менш, чым могуць насамрэч?
Уся справа не толькі ў мысленні, распарадку дня, але і ў саміх звычках. Звычка — гэта вынік шматразовага паўтарэння. Фармуецца звычка праз настойлівасць, практыку і пераадоленне сябе. Сфармаваныя звычкі маюць вялікае значэнне для паспяховасці чалавека і яго фінансавых магчымасцяў. Яны вызначаюць здольнасць рашаць штодзённыя і складаныя задачы. Правільныя звычкі дапамагаюць там, дзе недастаткова адной сілы волі.
Каля 40 % рашэнняў мы прымаем пад уплывам звычак — добрых або дрэнных. А гэта амаль палова з усіх нашых рашэнняў.
Важна: бедныя імкнуцца заўсёды эканоміць. Багатыя ж ставяць новыя мэты, плануюць, як зарабіць. У людзей з мысленнем «багатых» заўсёды ёсць план.
Лянота — імкненне чалавека адмовіцца ад пераадолення цяжкасцяў. «Адкладваць, пераносіць, ляжаць, нічога не рабіць». Гэта гарантавана вядзе да беднасці. Бедныя людзі ніколі не прызнаюцца ва ўласнай ляноце і нежаданні нешта рабіць. Яны заўсёды знойдуць апраўданне бяздзейнасці. Ім заўсёды не хапае часу, сіл, перашкаджаюць дзеці ці яшчэ што-небудзь. Калі чалавек сапраўды чагосьці жадае, ён шукае магчымасці, а не апраўданні. Гультай не зацікаўлены ў тым, каб палепшыць сваё жыццё.
Гультаяватыя людзі найчасцей скардзяцца на стомленасць.
Але прычынамі ляноты могуць быць:
• аб’ектыўная выматанасць арганізма
• адсутнасць фізічных, энергетычных і эмацыйных рэсурсаў.
Праверце сябе! Вы лянівы, калі ў вас большасць станоўчых адказаў:
• У вас шмат апраўданняў, скаргаў і абвінавачанняў
• Вы больш забаўляецеся, чым працуеце
• Вы часта не завяршаеце справы
• Вы больш дэзарганізаваны, чым дысцыплінаваны
• Вам уласціва адкладаць справы на «потым»
• Вы пазбягаеце адказнасці і ініцыятывы
• Пры першых няўдачах вы расчароўваецеся і здаецеся
Перакладанне адказнасці. Бедны чалавек, як правіла, не імкнецца браць адказнасць за сябе і сваё жыццё. А навошта? Значна зручней абвінаваціць у сваіх няўдачах кагосьці іншага: дзяржаву, крызіс, прэзідэнта, начальніка, акалічнасці. Вінаватыя заўсёды знойдуцца, але толькі не ён сам. Такі чалавек не можа зарабляць больш, бо начальства не хоча плаціць або падманвае, дзяржава падымае падаткі. Большасць з нас выхавалі такім чынам, што адказнасць выклікае непрыемныя адчуванні, таму i не хочацца лішні раз яе браць. Людзі, якія выраслі ў такіх умовах, у дарослым жыцці імкнуцца яе пазбягаць. Каб гэта змяніць, трэба зразумець — адказнасць заўсёды непарыўна звязана з вашым узроўнем даходаў. Чым большая адказнасць, тым вышэйшы даход. Бярыце на сябе больш адказнасці і больш зарабляйце. Чалавек сам вызначае межы свайго росту.
Навукоўцы: заможныя людзі самі выпрацоўваюць пазітыўныя думкі, а менш забяспечаныя — ад зносін з іншымі людзьмі.
Негатыўнае мысленне. Чалавек, які думае негатыўна, разбурае сам сябе. Яму ўласціва бясконца перажоўваць няўдачы і баяцца будучыні. Псіхіка не любіць стрэсаў. Сутыкнуўшыся з няўдачай, такi чалавек разгортвае ў галаве карцінкі беднасці, жаху і трагедыі. Справа ў тым, што ён увесь час выпрацоўвае адмоўныя думкі, сілкуе імі свой арганізм. Таму і ў жыцці атрымлівае негатыўны вынік. Каб змяніць сваё жыццё да лепшага, неабходна кантраляваць свае думкі. Важны сродак для дасягнення поспеху — думаць пазітыўна нягледзячы на паразы і часовыя цяжкасці. Параўнайце: «У мяне цяжкі перыяд у жыцці, ёсць праблемы» і «У мяне перыяд змен, я знайду лепшыя рашэнні». Дзякуючы энтузіязму чалавек аказваецца на пазітыўнай хвалі.
Самастойна штодня чысціце розум ад непатрэбных і шкодных думак. Запомніце: дрэнныя думкі правакуюць дрэннае самаадчуванне. Пазітыўныя думкі дапамогуць здабыць вам душэўную раўнавагу і гармонію. А значыць, у вас з’явіцца ўпэўненасць у сабе і энергія для новых дасягненняў.
Не зайздросьце паспяховым, перастаньце шкадаваць сябе і параўноўваць з іншымі.
Вазьміце на сябе адказнасць за сваё жыццё і свае дасягненні. Стаўце мэты, не адчайвайцеся пры цяжкасцях і ідзіце настойліва да сваіх мар!
Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА
Фота pexels.com
«Мы плануем навучыць аднаўленчым медыятыўным практыкам 20 чалавек з розных устаноў».
«Важны момант, што яўныя сімптомы аўтызму ёсць, але бацькі не жадаюць заўважаць іх».
Падзея, якую чакаюць пісьменнікі, кнігавыдаўцы, кнігараспаўсюджвальнікі і не менш самі чытачы.
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.