Вы тут

Больш чым два мільёны падарункаў, амаль 540 кірмашоў і ёлкі ў кадках


Акрамя традыцыйных святочных мерапрыемстваў і распродажаў, на пачатак снежня прадоўжана работа 182 гандлёвых аб'ектаў і 111 аб'ектаў грамадскага харчавання. У нашай краіне на перыяд правядзення калядных і навагодніх свят запланавана 539 кірмашоў. У Мінску і вобласці яны пачнуцца з 17 снежня. У некаторых рэгіёнах ужо пачаліся, а па выніках двух тыдняў снежня 15 кірмашоў ужо прайшло, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення гандлю і грамадскага харчавання Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Наталля Мельнікава.


Фота: БелТА

Салодкія падарункі — да 55 рублёў

Начальнік упраўлення адзначыла, што менавіта з 17 снежня ў рэгіёнах і сталіцы пачнуць работу 1100 ёлачных кірмашоў. Цана ёлак у залежнасці ад рэгіёна і вышыні дрэва будзе вагацца ад 9 да 14 рублёў за дрэва вышынёй да 1 метра і да 50 рублёў за 5-метровую прыгажуню. Цана ёлак у кадках — ад 10 да 14 рублёў за паўметровую ёлку, ад 15 да 22 рублёў — за 1 метр, кошт ёлкавага букета будзе складаць да 6 рублёў.

Наталля Мельнікава расказала, што ў найбліжэйшыя дні будзе праведзена больш за 14 тысяч розных мерапрыемстваў. Па апошніх даных ужо праведзена 2,5 тысячы святочных распродажаў, больш за 700 рэкламных акцый, 75 дэгустацый, 6 рэкламных гульняў. Начальнік упраўлення гандлю і грамадскага харчавання МАРГ адзначыла, што на гэты год запланавана вытворчасць больш чым 2 мільёны салодкіх падарункаў, з якіх сёння на ўнутраны рынак ужо пастаўлена каля 1,5 мільёна. Асартымент такіх падарункаў налічвае больш за 500 найменняў кандытарскіх вырабаў, якія спакаваныя ў тым ліку ў мяккія цацкі. Маса такіх падарункаў — ад 300 грамаў да 2 кілаграмаў. Цана — ад 6 да 55 рублёў у залежнасці ад вагі і камплектацыі.

Многія ўстановы грамадскага харчавання актыўна прымаюць заказы не толькі на карпаратывы, але і на прыгатаванне страў да свят. Цэны на карпаратывы — ад 40 да 200 рублёў на чалавека.

Акрамя таго, пакупнікам прапануюць больш за дзве тысячы найменняў ёлачных упрыгажэнняў, сувеніраў. Больш чым 100 найменняў штучных ёлак (з іх больш як 40 відаў айчыннай вытворчасці) па рознічных цэнах ад 6 да 1370 рублёў. Звыш за 100 відаў карнавальных касцюмаў (ад 10 да 265 рублёў), у тым ліку касцюмаў Дзеда Мароза і Снягуркі.

Шампанскага, як запэўніла прадстаўнік МАРГ, на рынку таксама хапае. Усяго на паліцах ёсць 40 найменняў. Цана — ад 7 рублёў.

Сталіца будзе радаваць глінтвейнам

А з гэтай суботы ў цэнтры Мінска каля Палаца спорту пачынае «шэсце» вялікі «Калядны кірмаш», які працягнецца да 15 студзеня, паведаміла дырэктар КУП «Мінскзнешгандальінвест» Марына Саевіч. Кірмаш будзе працаваць з 14.00 да 22.00 у будні і з 11.00 да 23.00 у святы і на выхадных. У навагоднюю ноч пляцоўка адкрыта да 04.00.

На кірмашы будзе 30 драўляных гандлёвых домікаў і фудтрэкаў. Можна будзе паспрабаваць стравы армянскай, узбекскай, карэйскай і іншых нацыянальных кухань. Вядома, будуць і беларускія пачастункі.

Арганізатары абяцаюць дранікі, бліны, смажаныя слімакі, дагестанскія пірагі, шашлыкі з морапрадуктаў і многае іншае. Наведвальнікам прапануюць глінтвейн і іншыя напоі ў разліў. Таксама будуць канцэрты, парк дзіцячых атракцыёнаў, шоу самавараў і тэатралізаваныя паказы.

Падарункі рыхтавалі яшчэ з верасня

Цёртая какава, какава-алей і какава-парашок — аснова ідэальнай горкай пліткі шакаладу. У складзе — дзясятак інгрэдыентаў, вялікая частка мясцовай вытворчасці. Сваё малако, вяршкі і цукар. Фруктовае пюрэ цяпер таксама беларускае, раней яго закуплялі. Вырашылі праблему і з пакаваннем, імпартную замянілі на ўласную і расійскую.

На канвееры не толькі шакалад — у навагодніх падарунках больш за ўсё цукерак. Асартымент пастаянна змяняецца і залежыць ад попыту. Рэцэптуры традыцыйныя, пад заказ робяць і эксклюзіўныя цукеркі. Іх пакуюць у скрынкі, мяшкі, тубы, цацкі.

«Савецкія брэнды заўсёды ёсць. У кожным падарунку — «Чырвоная Шапачка», «Птушынае малако» — тыя цукеркі, якія любяць і дарослыя, і дзеці», — патлумачыла намесніца генеральнага дырэктара ў камерцыйных пытаннях кандытарскай фабрыкі Святлана Гонтарава.

На фабрыцы выпускаюць больш за мільён падарункаў штогод — для беларусаў і замежнікаў. У падарункі дадалі зефір і халву ад іншых беларускіх вытворцаў. На карце паставак фабрыкі — амаль 20 краін. Палова з іх хоча бачыць у сябе навагодні падарунак з Беларусі.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».