Вы тут

У Мінску пры пажары ў пяціпавярховіку загінулі 6 чалавек, у тым ліку дзіця


У выніку выбуху і ўзгарэння кватэры па бульвары Шаўчэнкі, 4 у Мінску загінулі 6 чалавек, больш за 20 чалавек выратаваныя, паведамілі ў МНС.


Інфармацыя аб выбуху і пажары ў мінскім пяціпавярховіку паступіла 17 снежня 2022 года ў 03.35 на нумар «112». Неадкладна да месца выкліку былі накіраваны падраздзялення МНС.

Першыя падраздзяленні прыбылі да месца выкліку праз 4 хвіліны. На другім паверсе назіралася гарэнне адкрытым полымем, моцнае задымленне, патрабавалася дапамога людзям з размешчаных вышэй кватэр.

Як высветлілі спецыялісты, узгарэнне адбылося на другім паверсе пяціпавярховага жылога дома ў дзвюх кватэрах на агульнай плошчы каля 40 кв. м.

У падпаленых кватэрах былі выяўленыя 6 чалавек, у тым ліку і дзіця. Медыкі канстатавалі іх смерць.

Ратавальнікамі з размешчаных вышэй паверхаў былі выратаваныя 12 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей. Усе яны перададзены брыгадам хуткай медыцынскай дапамогі для агляду. 3-х чалавек з папярэднім дыягназам: атручэнне прадуктамі гарэння, тэрмаінгаляцыйная траўма і апёкі, медыкі шпіталізавалі.

З сумежных кватэр былі эвакуіраваныя таксама яшчэ 10 чалавек.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група УСК па горадзе Мінску і Галоўнага следчага ўпраўлення цэнтральнага апарата, з прымяненнем магчымасцяў перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі. Фіксуецца следчая карціна, апытваюцца відавочцы.

Працу на месцы здарэння каардынуе першы намеснік старшыні Следчага камітэта Алег Шандаровіч.

Фота: МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?