Вы тут

Мінздароўя: Стан пацярпелых пры выбуху кватэры ў Мінску цяжкі, дзіця падключана да апарата ШВЛ


Стан пацярпелых пры выбуху кватэры ў Мінску цяжкі, дзіця падключана да апарата ШВЛ, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.


Фота: БелТА.

«Цяпер усе пацярпелыя знаходзяцца ў рэанімацыі. Стан усіх цяжкі, дзіця падключана да апарата ШВЛ. Урачы робяць усё магчымае для стабілізацыі іх стану. Папярэдне, усе пацярпелыя атручаныя прадуктамі гарэння, маюць тэрмаінгаляцыйныя траўмы, апёкі», — распавяла Юлія Барадун.

Як паведамлялася раней, інфармацыя аб выбуху і пажары ў мінскім пяціпавярховіку паступіла ратавальнікам сёння ў 03.35. У падпаленых кватэрах былі выяўленыя 6 чалавек, у тым ліку і дзіця. Медыкі канстатавалі іх смерць. Двое дарослых і адно дзіця шпіталізаваны ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якія меры прымаюцца, каб не дапусціць трагедый на чыгунцы?

Якія меры прымаюцца, каб не дапусціць трагедый на чыгунцы?

Карэспандэнты «Звязды» адправіліся ў рэйд разам з супрацоўнікамі МУС.

Грамадства

Як не заблукаць у лесе і што рабіць, калі гэта адбылося?

Як не заблукаць у лесе і што рабіць, калі гэта адбылося?

Каб «ціхае паляванне» не стала пошукавай аперацыяй.