Вы тут

У пасёлку Дынцзі шыюць сукенкі для нявест з усяго свету


Калі нявесты выбіраюць сваю вясельную сукенку мары, яны і падумаць не могуць, што іх убор створаны ў кітайскім пасёлку Дынцзі, што ў правінцыі Аньхой (Усходні Кітай) з насельніцтвам менш за 60 тысяч чалавек, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У Дынцзі больш чым 15 тысяч чалавек працуюць на прадпрыемствах па вырабе вясельных сукенак. У населеным пункце налічваецца звыш 400 прадпрыемстваў па іх вытворчасці, а таксама больш чым 100 прадпрыемстваў па вытворчасці вясельных аксесуараў, якія ўключаюць у сябе ўсе этапы вытворчага ланцужка вырабу адпаведнай прадукцыі. Гадавы аб’ём вытворчасці прадпрыемстваў складае больш чым 2,4 мільярда юаняў (328 млн. долараў ЗША).

Штодня з пасёлка Дынцзі на ўнутраны і знешні рынак адпраўляецца звыш 10 тысяч вясельных сукенак. Тут размешчана больш за дзесятак кур’ерскіх кампаній і чатыры размеркавальных склада, і прадукцыя можа быць дастаўлена ў большасць раёнаў Кітая на працягу трох дзён. У другой палове 2018 года больш чым 30 прамысловых прадпрыемстваў міжнароднага гандлю пасёлка прадалі вясельныя сукенкі ў Злучаныя Штаты і Еўропу, у выніку чаго аб’ём продажаў склаў 12 мільёнаў долараў.

Першапачаткова Дынцзі быў невялікім сельскагаспадарчым пасёлкам, але ў выніку пераносу прамысловасці ў раён дэльты ракі Янцзы ён ператварыўся ў «вясельнае мястэчка». Размешчаны за 400 кіламетраў ад пасёлка Дынцзі горад Хуцю правінцыі Сучжоў з’яўляецца адным з асноўных вытворцаў вясельных сукенак у Кітаі, а таксама галоўным месцам, куды адпраўляюцца на заробкі жыхары Дынцзі. У апошнія гады перанос прадпрыемстваў па вырабе вясельных сукенак правінцыі Сучжоў і прыцягненне інвестыцый адміністрацыяй пасёлка Дынцзі дазволілі ўсё большай колькасці мясцовых жыхароў вярнуцца ў родны пасёлак і адкрыць тут свой бізнэс.

64-гадовы Сюй Чан’ін быў першым жыхаром пасёлка Дынцзі, які вярнуўся з Сучжоў. У 1992 годзе ён адправіўся ў горад Хуцю, каб адкрыць свой бізнэс, а ў 2010-м вярнуўся назад у пошуках новых магчымасцяў. Больш нізкія выдаткі на набыццё зямельнага ўчастка і наём працоўнай сілы дазволілі Сюй Чан’іну знайсці магчымасці для развіцця. Ён пабудаваў трохпавярховую фабрыку, на першым паверсе якой выконвалася машынная вышыўка, на другім — праходзіла дэманстрацыя вясельных сукенак, а на трэцім — выконваўся іх пашыў.

Сюй Чан’ін зразумеў, што танныя вясельныя сукенкі, якія ён першапачаткова вырабляў, страцілі сваю папулярнасць. У 2014 годзе ён стварыў каманду дызайнераў, заняўся арыгінальным дызайнам і перайшоў на верхні коштавы сегмент рынка.

Цяпер Сюй Чан’ін адкрыў некалькі афлайн-крам па ўсёй краіне і наладзіў супрацоўніцтва з амаль 2000 кампаніямі-дыстрыбутарамі, каб адпраўляць нявестам праз гэтыя крамы высакаякасныя вясельныя сукенкі з сярэдняй аптовай цаной 1000 юаняў (136 долараў).

Вяртанне мясцовых жыхароў дапамагло «адрадзіцца» Дынцзі. У мэтах развіцця вытворчасці вясельных убораў адміністрацыя пасёлка і мясцовыя забудоўшчыкі плануюць інвеставаць у стварэнне ўнікальнага вясельнага мястэчка плошчай 3,15 кв.кіламетра, што дапаможа стварыць горад вясельнага культурнага турызму, які аб’ядноўвае вытворчасць вясельных убораў, вясельную фатаграфію, вясельныя звычаі і культуру.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».