Вы тут

32 чалавекі звярнуліся падчас прамой лініі да Анатоля Ісачанкі


Актуальнымі былі сезонныя пытанні, звязаныя з ападкамі. На дрэнную ачыстку дарог паскардзіліся з вёскі Красніца 2 Магілёўскага раёна і Вішоўскага сельсавета Бялыніцкага раёна. Па адрасах аператыўна была накіравана снегаўборачная тэхніка. Некалькі магіляўчан панаракала на зацякання кватэр, выкліканыя раставаннем снегу. Мужчына расказаў, што пасля апошняга дажджу, які здарыўся ў Магілёве, ў яго кватэры быў сапраўдны патоп, вада лілася нават з разетак. Прыйшлося выклікаць МНС, каб адключылі святло. "Падчас чысткі ліўневага жолабу высветлілася, што дах, які рамантаваўся ў 2019 годзе і яшчэ на гарантыі, працякае, -- паведаміў заяўнік. -- Падрадчык, між тым, не выказвае жадання рамантаваць, матывуючы тым, што няма сродкаў". Анатоль Ісачанка даў даручэнне разабрацца з пытаннямі і палепшыць кантроль за чысткай найбольш уразлівых ад непагоды месцаў, уключаючы ліўневыя жолаба, і замацаваць адказных за канкрэтнымі ўчасткамі дарог.  


У Магілёве аператыўна чысцяць ліўневыя жолаба.

Валянціна Пятроўна з Кадзінскага сельсавета паскардзілася на адсутнасць маршрутнага таксі. Да аўтобуснага прыпынку ад вёскі, дзе яна жыве, трэба ісці 4 кіламетра. Да жніўня праз іх населены пункт у вёску Брылі двойчы на дзень курсіравала маршрутка. Але аўтаперавозчык сказаў, што маршрут не рэнтабельны і адмовіўся абслугоўваць яго.

Святлана Восіпава з Крычава паведаміла, што ў падвальным памяшканні іх шматпавярховіка ўжо тры гады няма святла. «Наш старшыня заявіў, што карыстацца ім нельга, — патлумачыла яна. — Трэба, маўляў, спачатку паставіць лічыльнік». Акрамя гэтага, заяўніца не змагла вырашыць пытанне з водазабеспячэннем. Дыспетчар паведаміла, што ёй трэба звяртацца ў адпаведную арганізацыю ў Касцюковічы. «Але ж я жыву ў Крычаве, навошта мне за міжгорад плаціць», — абурылася жанчына.

Ніна Іванаўна з вескі Цішоўка Магілёўскага раёна папрасіла разабрацца з закрыццём мясцовых могілак. Подпісы супраць такога рашэння паставілі болей чым 250 чалавек. Жыхарам прапануюць карыстацца тымі, якія знаходзяцца на адлегласці, але ім так не зручна. 

Чатыры пытанні датычыліся разлікаў па дагаворах. Сігналы паступілі з Мсціслава, Клімавіч і Магілёва. Прычым тры з іх звязаны з перавозкамі збожжа. Заяўнікі скардзіліся на тое, што іх паслугі не аплочваюцца болей двух месяцаў. І хваляваліся, што са студзеня мяняецца падатковае заканадаўства і яны будуць несці страты.

Марыя з Круглянскага раёна паведаміла, што ў іх інтэрнаце адсутнічаюць выгоды, у прыватнасці наогул няма душа. Прасіла дапамагчы з праблемай.

Мужчыну з Магілёва хваляваў стан Святога возера, ён пахадайнічаў, каб аблвыканкам дапамог гораду са сродкамі на яго ачыстку, бо ведае, што гэта вельмі дарагая паслуга. Ён таксама абурыўся, што мабільныя тэлефонныя аператары бяруць грошы за званкі на тэлефон адзінай камунальнай службы 115.

Жыхар Дашкаўкі з Магілёўскага раёна панаракаў на тое, што ў іх закрылі лазню. Адзначыў, што куды толькі жыхары не звярталіся са сваёй праблемай, безвынікова.

.

Магіляўчанка папрасіла не закрываць абласны шпіталь ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў Магілёве. «Яго пераўтварылі ў бальніцу сястрынскага дагляду, — заявіла яна. — Але ж ёсць ветэраны Працы, чаму не пакінуць шпіталь для іх».

Прагучаў званок з вёскі Бутрымаўка Магілёўскага раёна. Жанчына канстатавала, што ў іх няма цэнтралізаванага водазабеспячэння і жыхары вымушаныя карыстацца калодзежам. Правесці ваду можна толькі за грошы. Але жыхароў мала і атрымліваецца вялікая сума на домаўладанне. Яна выказала спадзяванні на фінансавую дапамогу.

Жанчына з Кіраўскага раёна падзякавала за вырашэнне пытання з барадой. Шэсць гадоў яна скардзілася на парушэнні з боку адной з мясцовых арганізацый, а праблема ліквідавалася толькі пасля звароту да старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі.

Мужчына з Горак паведаміў, што яму на працягу некалькіх гадоў не могуць паставіць дыягназ. І прасіў арганізаваць для яго дасканалае абследаванне. Людміла Паўлава з аграгарадка Свяцілавічы Бялыніцкага раёна папрасіла дапамагчы з падключэннем электра- і цеплазабеспячэння. Афіцыйны дазвол атрыманы яшчэ ў красавіку, але шмат часу ідзе на ўзаконьванне паслугі. «Калі б не печка, замерзла б», — панаракала яна.

Прагучала падзяка ад жыхаркі Хоцімска за рашэнне правесці налета абласныя «Дажынкі» у іх населеным пункце. Жанчына парадавалася, што ў рамках падрыхтоўкі да мерапрыемства ў райцэнтры плануецца зрабіць басейн. І не трэба будзе вазіць дзяцей у Касцюковічы і Клімавічы.

Магіляўчанін, які пражывае, у доме па вуліцы Гогаля, 30, спытаўся, калі плануецца знос іх шматкватэрнага дома. Яшчэ яго цікавіла будучае магілёўскіх футбольнага і хакейнага клубаў. Яны паказваюць нізкія вынікі пры тым, што ў Магілёве заўсёды была вельмі добрая школа па гэтых відах спорту.

Былі таксама пытанні, якія датычыліся аптымізацыі аўтобусных маршрутаў, легалізацыі з прапіскай, якасці вады ў новым мікрараёне Магілёва, фінансавай падтрымцы дворнікаў, адпачынкаў «за свой кошт», рамонту дарог. Анатоль Ісачанка даў даручэнні дэталёва вывучыць кожны са зваротаў і прыняць адпаведныя меры ў агавораны заканадаўствам тэрмін.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.