У рамках адзінага Дня інфармавання старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў правёў сустрэчу з працоўным калектывам «Чыжоўкі-Арэны». Акцэнтамі сталі абмеркаванне Усебеларускага народнага сходу, унясенне навел у Выбарчы кодэкс, а таксама нестабільнасць знешнепалітычнай сітуацыі.
— Цяпер у сусвеце сур'ёзная палітычная турбулентнасць, выкліканая рознымі наступствамі, у тым ліку пандэміяй і эканамічнымі крызісамі, — адзначыў Сяргей Рачкоў. — Рэспубліка Беларусь не ізалявана, яна ўваходзіць у сусветны парадак: мы выбудоўвалі і будуем зараз мірную знешнюю палітыку. Наша краіна — экспартаарыентаваная, больш за 60 працэнтаў таго, што вырабляем, павінны прадаваць. Мы ўманціраваны ў сусветную эканамічную сістэму, акрамя таго, на Беларусь, з прычыны яе геаграфічнага становішча, заўсёды аказваўся ціск. Але мы заўсёды супрацьстаялі гэтаму: апошнія трыццаць гадоў мы ўсе працавалі вельмі шмат і здолелі на абломках Савецкага Саюза стварыць устойлівую эканоміку, аднавілі прамысловасць і развілі сельскую гаспадарку.
Працягваючы думку, Сяргей Рачкоў скіраваў увагу ўдзельнікаў сустрэчы на тое, што нестабільная сітуацыя ў свеце падштурхнула кіраўніцтва краіны да прыняцця рашэнняў, якія скарэкціруюць прамысловую, эканамічную і знешнеэканамічную палітыку Беларусі.
— Мы нарошчваем пастаўкі ў краіны так званай далёкай дугі: для нас вельмі перспектыўным з'яўляецца азіяцкі рэгіён, тыя краіны, якія гатовы сур'ёзна з намі супрацоўнічаць, — падкрэсліў член Савета Рэспублікі.
Падчас адзінага Дня інфармавання Сяргей Рачкоў таксама распавёў супрацоўнікам «Чыжоўка-Арэны» аб Усебеларускім народным сходзе і яго ролі ў грамадскім жыцці. Спікер адзначыў, што канстытуцыйнае замацаванне УНС іграе вялікую ролю:
— Вяртаючыся да турбулентнасці, якая існуе ў свеце, і спроб расхістаць нашу дзяржаву... На мой погляд УНС дазволіць умацаваць падмурак устойлівасці Беларусі. Дэлегаты будуць прадстаўляць фактычна ўсе слаі нашага грамадства, менавіта праз гэты механізм можна будзе абмяркоўваць стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, пытанні знешняй палітыкі — важныя і канцэптуальныя тэмы, якія турбуюць наша насельніцтва.
Член Савета Рэспублікі таксама закрануў тэму ўнясення змяненняў у Выбарчы кодэкс. Спікер акцэнтаваў увагу на некаторых навацыях. Так, для кандыдатаў у прэзідэнты павялічаць да 40 гадоў узроставы цэнз і да 20 гадоў — цэнз аседласці. Акрамя таго, устаноўлена не больш за два тэрміны, на якія можа быць абрана прэзідэнтам адна і тая ж асоба. Асобы, якім устаноўлена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, цяпер змогуць прымаць удзел у галасаванні. Як адзначыў Сяргей Рачкоў, з-за пераарыентацыі знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці выбарчых участкаў на тэрыторыях іншых краін больш не будзе.
Звяртаючыся да супрацоўнікаў «Чыжоўкі-Арэны», спікер адзначыў:
— Ваш аб'ект выконвае важную сацыяльную функцыю: вы працуеце з нашым падрастаючым пакаленнем, дапамагаеце нашай моладзі станавіцца мацнейшай, быць патрыётамі. Вельмі важна любіць сваю Радзіму, тое месца, дзе жывеш. Гэта дапамагае выстаяць у такі турбулентны час.
Арына КАРПОВІЧ
Фота: sb.by
Сімпозіум літаратараў, які традыцыйна ладзіцца ў рамках Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і збірае пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі з розных краін, сёлета меў незвычайную назву «Пісьменнік і час. Някніжны свет».
Відэакадры масавага забойства пацыентаў у магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы фігуравалі ў абвінавачванні супраць фашыстаў на Нюрнбергскім працэсе.
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.