Вы тут

Галоўчанка ўручыў дзяржузнагароды прадстаўнікам розных сфер


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды больш як 60 прадстаўнікам розных сфер. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі, перадае БелТА.


Фота: БелТА.

«Мы сабраліся тут, каб па заслугах адзначыць дасягненні людзей, якія заслужылі таго, каб аб іх працоўных здзяйсненнях даведалася ўся краіна. Сёння па даручэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ўсім прысутным у гэтай зале будуць уручаны дзяржаўныя ўзнагароды, — сказаў Раман Галоўчанка. — Нягледзячы на тое, што адыходзячы год быў няпростым як для ўсёй краіны ў цэлым, так і для кожнага прадпрыемства, кожнага ўчастка работы, мы змаглі дастойна перажыць гэты час».

Паводле яго слоў, выключнае значэнне для дабрабыту краіны мае яе народ — прафесіяналы і майстры сваёй справы, людзі, якія штодзень і з поўнай самааддачай выконваюць свае службовыя і працоўныя абавязкі.

«Прыемна бачыць у гэтай зале прадстаўнікоў самых розных прафесій. У прыватнасці, прадстаўнікоў нафтахімічнай галіны, якая ва ўмовах асабліва моцнага санкцыйнага націску ў гэтым годзе змагла забяспечыць устойлівасць і функцыянаванне ўсяго нафтахімічнага комплексу краіны, завяршыць складаныя праекты па мадэрнізацыі двух нашых нафтаперапрацоўчых заводаў, а таксама ажыццявіць рэалізацыю абсалютна новага праекта — будаўніцтва нафтаправода, які звязаў абодва гэтыя прадпрыемствы. Новая ўстаноўка запаволенага каксавання ў ААТ „Нафтан“, якая са студзеня бягучага года працуе ўжо ў рэжыме выпуску таварнай прадукцыі, вырабіла значную колькасць новай прадукцыі з дабаўленай вартасцю, што дало магчымасць падтрымаць эканоміку прадпрыемства. На нафтаперапрацоўчым заводзе ў Мазыры пасля павелічэння аб’ёму перапрацоўкі адноўлены пускавыя аперацыі на комплексе гідракрэкінгу цяжкіх нафтавых астаткаў, што дасць магчымасць істотна палепшыць выхад светлых нафтапрадуктаў і станоўча выявіцца на рэнтабельнасці нафтаперапрацоўкі на гэтым прадпрыемстве. Гэта няпростыя праекты. І ў тым, што яны паспяхова рэалізуюцца, вялікая заслуга майстроў сваёй справы, якія кожны дзень працуюць на карысць развіцця адной з галоўных нашых эканамічных сфер — нафтахімічнай галіны», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Таксама былі адзначаны дасягненні беларускіх прамыслоўцаў. «Прадстаўнікі буйных айчынных прадпрыемстваў прысутнічаюць сёння ў гэтай зале. Арганізацыі Міністэрства прамысловасці ў бягучым годзе спрацавалі дастойна, забяспечаны рост аб’ёмаў вытворчасці, нягледзячы на ўсе складанасці. Прагназуецца значны рост экспарту прамысловай прадукцыі — па выніках года каля 13 працэнтаў. Прадпрыемствы не проста паспяхова працуюць, але і развіваюцца, рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты. Асабліва ўпор робіцца на вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі. Тут мы цесна працуем з нашым стратэгічным саюзнікам — Расійскай Федэрацыяй», — акцэнтаваў увагу кіраўнік урада.

Словы ўдзячнасці прэм’ер-міністр адрасаваў работнікам падатковых органаў. «Падатковыя органы краіны забяспечваюць напаўняльнасць бюджэту, сочаць за своечасовасцю, правільнасцю выплаты падатковых плацяжоў і тым самым ствараюць фінансавыя ўмовы для рэалізацыі дзяржавай сваіх задач. Таму што менавіта з бюджэту фінансуюцца ўсе самыя значныя для грамадства сферы — адукацыя, ахова здароўя, навука, культура і г.д.», — падкрэсліў ён.

Таксама Раман Галоўчанка падзякаваў за працу педагогам. «Перад вамі стаіць нялёгкая, але вельмі важная місія: выхоўваць і вучыць маладое пакаленне. Дзеці павінны мець доступ да якаснай адукацыі, а педагогі — усе неабходныя ўмовы для камфортнай і дастойнай работы. У гэтым заключаецца задача ўрада», — канстатаваў прэм’ер-міністр.

Сярод узнагароджаных — прадстаўнікі СМІ. «Адказнасць і значнасць гэтай прафесіі перад грамадствам нельга недаацэньваць. Сёння журналісты таксама ўдзельнічаюць у той барацьбе, якую вядзе наша дзяржава за права развівацца самастойна і суверэнна, ісці па сваім шляху развіцця. Менавіта журналісты павінны падаваць грамадству аб’ектыўную і адэкватную карціну таго, што адбываецца, ачышчаную ад інфармацыйнага смецця і відавочных фэйкаў», — сказаў ён.

На заканчэнне цырымоніі Раман Галоўчанка ад імя ўрада і ад сябе асабіста павіншаваў узнагароджаных з гэтай знамянальнай падзеяй у іх жыцці. «Дзяржаўная ўзнагарода — гэта знак прызнання заслуг, а таксама знак даверу. Перакананы, што ўручэнне вам сёння высокіх узнагарод — гэта толькі пачатак вашага далейшага шляху да новых вышынь і прафесійных здзяйсненняў», — рэзюмаваў ён.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.