Вы тут

Кубракоў у межах акцыі «Нашы дзеці» наведаў Спецыялізаваны ліцэй МУС


Дзеці з нецярплівасцю чакалі ганаровага госця і старанна рыхтаваліся — рэпеціравалі музычныя нумары. Было зразумела: ліцэісты, сярод якіх і Раман Кагадоўскі, які выратаваў брата на пажары, за што з рук кіраўніка дзяржавы атрымаў ордэн «За асабістую мужнасць», вельмі рады сустрэчы.


Урачыстасці ў Спецыялізаваным ліцэі МУС пачаліся з тэатралізаванага паказу. Іван Кубракоў падзякаваў акцёрам, а таксама юным вартавым парадку за творчы і цёплы прыём.

«Я вельмі рады першым павіншаваць нашых ліцэістаў — будучых абаронцаў, — адзначыў кіраўнік міліцэйскага ведамства. — Мы ўручылі дзецям салодкія пачастункі, як гэта водзіцца пад Новы год, паразмаўлялі. Перадалі каштоўны падарунак ліцэю. А таксама пажадалі яго выхаванцам усяго добрага, і, зразумела, выдатнага адпачынку на зімовых канікулах». 

Кажучы аб акцыі «Нашы дзеці», Іван Кубракоў звярнуў увагу на тое, што Міністэрства ўнутраных спраў прымае ў ёй актыўны ўдзел. «Нашы супрацоўнікі аказваюць дапамогу тым, хто асабліва мае ў ёй патрэбу, — заўважыў генерал-лейтэнант міліцыі. — Ім неабходна падтрымка — і не толькі падарункамі, але і добрым словам, уладкаваннем побыту. Мы таксама імкнёмся зрабіць для дзяцей навагодняе свята запамінальным ».

Міністр ацаніў, як ліцэісты ўпрыгожылі пакоі спальнага корпуса, а пасля прайшоў у актавую залу на святочны канцэрт. Падрыхтаваныя навучэнцамі музычныя і танцавальныя нумары запомніліся па-сапраўднаму таленавітым і яскравым выкананнем. Мерапрыемства завяршылася сумесным чаяваннем.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы МУС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?