Салат «Ізумрудная елка», бутэрброды «Моркаўка», закуска «Дзед Мароз» — тры стравы да святочнага стала.
Спатрэбіцца: курыная ножка — 3 шт., морква — 1 шт., яйка — 3 шт., цвёрды сыр — 70 г, яблык — 1 шт., ківі — 3 шт., маянэз — на смак.
Загадзя адварыце курыныя ножкі і буйную моркву да гатоўнасці, а яйкі — укрутую.
Мяса аддзяліце ад косткі і дробна нарэжце. Моркву, яйкі і сыр надзярыце на дробнай тарцы.
Сфарміруйце салату. Першым пластом выкладзеце мяса ў форме трохвугольніка, затым моркву і яйкі. Кожны пласт змазвайце маянэзам.
Яблык надзярыце на дробнай тарцы і выкладзіце наступным пластом салаты. Прамажце маянэзам і прысыпце дзёртым сырам.
Нарэжце ківі кружочкамі, а затым кожны разрэжце напалову. Выкладзіце палоўкі на сыр ўнавес. Упрыгожце кропелькамі маянэзу і зярнятамі граната.
Вядома, можна выкарыстоўваць для прыгатаванія салаты не толькі ножкі. Калі больш падабаецца смак грудзінкі ці сцёгнаў, выкарыстоўвайце іх! Акрамя таго, у рондаль з курыцай можна дадаць лаўровы ліст і спецыі, каб мяса ўвабрала іх смак і водар.
Спатрэбіцца: батон — 9 лустачак, алей — 2-3 ст. л., морква па-карэйску — 250 г, сыр плаўлены сметанковы — 2 шт (140 г), яйка курынае — 2 шт., сыр цвёрдых сартоў — 50 г, часнок свежы — 1 зубчык, маянэз — 2 ст. л, соль — на смак, пятрушка свежая — для ўпрыгожвання.
Батон наразаем на лустачкі таўшчынёй 1—1,5 см. Кожную лустачку разразаем наўскасяк на 2 палоўкі і абразаем бакі так, каб атрымаліся трохвугольнікі, якія нагадваюць па форме моркву.
Падрыхтаваныя кавалачкі батона злёгку абсмажваем на патэльні з даданнем алею. Так бутэрброды атрымаюцца храбусткімі і смачнейшымі. Гатовыя грэнкі перакладаем на папяровы ручнік і пакідаем да поўнага астывання.
Гатуем намазку для бутэрбродаў. Для гэтага вараныя ўкрутую яйкі, плаўлены сыр, цвёрды сыр і часнок надзіраем на дробнай тарцы. Дадаем крыху маянэзу, змешваем, пры неабходнасці падсольваем.
Атрыманую сырна-яечную масу выкладаем на грэнкі. Моркву па-карэйску дробна наразаем і выкладваем зверху на бутэрброды. З пятрушкі робім моркве «хвосцікі».
Спатрэбіцца: шпроты — 1 бляшанка, яйкі — 3 шт., тварожны сыр — 100 г, маянэз — 1 ст. л., часнок — 1—2 зубчыкі, багет — 1 шт., пятрушка, невялікія памідоры — 3-4 шт., чорны кунжут, алей для абсмажвання.
Вараныя яйкі чысцім, наразаем на тонкія авалы. Наразаем багет на лустачкі аднолькавай таўшчыні, у патэльню наліваем алей і абсмажваем кавалачкі багету да залацістага колеру, пасля чаго націраем часнаком.
Да тварожнага сыру дадаём маянэз і змешваем, змазваем лустачкі багету.
Памідоры наразаем на палоўкі, вымаем мякаць, рэжам у выглядзе шапкі Дзеда Мароза. Цяпер збіраем бутэрброд.
На багет з намазкай кладзём пятрушку, два шпроты, яйка, кавалачак памідора. З другой паловы тварожнага сыру робім Дзеду Марозу бараду, вочы і нос. Упрыгожваем кавалачкам памідора і чорным кунжутам.
Прэв’ю: pixabay.com
Кропка адліку гісторыі беларускага гандбола — 1950-я гады.
АВЕН. На гэтым тыдні фартуна ўсміхаецца вам у многіх справах.