Вы тут

Даручэнне Прэзідэнта выканана. «Гарызонт» пачаў масавы выпуск і продаж ноўтбукаў


У Мінску 22 снежня адбыўся старт продажаў беларускіх ноўтбукаў — на другі дзень пасля пачатку іх масавай вытворчасці, перадае БелТА.


Урачыстая цырымонія старту продажаў прайшла ў Galleria Minsk у святочнай атмасферы і з прэзентацыяй беларускай навінкі, якая адразу ж прыцягнула вялікую колькасць удзельнікаў і пакупнікоў. Убачыць новы беларускі ноўтбук, атрымаць прафесійную кансультацыю ад спецыялістаў «Гарызонта» і набыць яго можна ўжо цяпер.

«Стварэнне беларускага ноўтбука — даручэнне Прэзідэнта, якое выканана ў поўным аб’ёме. Мінск віншуе прадпрыемства „Гарызонт“ з пачаткам масавай вытворчасці чарговага новага прадукту. Гэта вельмі важна, гэта імпартазамяшчэнне. Ёсць вялікія планы па рэалізацыі на расійскі рынак і, вядома ж, на беларускі. Мінск падтрымлівае ўсе прадпрыемствы, якія развіваюцца», — сказала намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

«Першы беларускі ноўтбук выходзіць на рынак у мадэлі H-book MAK4. Гэта айчынная распрацоўка, створаная на аснове перадавога вопыту і тэхналогій. Гэта сучасны камп’ютар, які па сваёй якасці і прадукцыйнасці параўнальны са знакамітымі брэндамі. Апаратная аснова H-book MAK4 распрацавана на працэсарах Intel Core 11 пакалення, якія забяспечваюць паказчыкі бесперабойнай работы і высокай прадукцыйнасці як ва ўмовах офіснай і дамашняй работы, так і пры выкананні задач высокай сістэмнай нагрузкі, захоўваючы пры гэтым выключную аўтаномнасць», — расказаў генеральны дырэктар ААТ «Кіруючая кампанія холдынга «Гарызонт» Юрый Прадко.

Гендырэктар растлумачыў, што над стварэннем прадукту працавала вялікая каманда дызайнераў, інжынераў, распрацоўшчыкаў, схематэхнікаў, праграмістаў, работнікаў вытворчасці, маркетолагаў з міжнародным вопытам работы.

Дарэчы, першы айчынны ноўтбук Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадставіў 1 верасня 2022 года на адкрытым уроку. Прайшло зусім няшмат часу — і вось ужо масавая вытворчасць і старт продажаў.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.