Вы тут

Мокры снег з дажджом і паўсюдна слізка


Па ідэі, у гэты час павінна быць халадней за ўсё, але... Надвор'е не падладжваецца пад каляндар. І ў канцы тыдня цёплыя паветраныя масы атлантычнага паходжання нясуць у Беларусь адліжнае надвор'е, якое захаваецца ў пятніцу і суботу, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: БелТА

Адносна цёпла будзе ў суботу. У гэтыя суткі ўначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Месцамі слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 2 — плюс 3 градусы, днём — ад 0 да 4 цяпла.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, на каталіцкія Каляды, 25 снежня, паветраныя патокі ненадоўга зменяць свой напрамак на паўночна-заходні і тэмпературны фон у нашай краіне панізіцца. Пасля адлігі, пры паніжэнні тэмпературы паветра да мінусавых значэнняў, на дарогах чакаецца галалёдзіца. Слабы мароз будзе ў нашай краіне і ў панядзелак, а ўжо ў аўторак цёплае надвор'е зноў вернецца ў краіну.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».