Вы тут

Падвесці вынікі бягучага года і вызначыць задачы на перспектыву: Наталля Качанава сустрэлася з актывам Гомельшчыны


У Светлагорску прайшла сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай з кіраўнікамі выканаўчых органаў улады і старшынямі раённых Саветаў дэпутатаў рэгіёна.


Як звярнула ўвагу спікер верхняй палаты парламента, напрыканцы года ў краіне традыцыйна падводзяцца вынікі выканання ўсіх даведзеных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання задач, акрэсленых VI Усебеларускім народным сходам для кіраўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых органаў улады, дэпутацкага корпуса краіны.

— Мы імкнёмся сустрэцца з нашымі калегамі на месцах для таго, каб падзяліцца меркаваннямі, давесці да вас неабходную інфармацыю і пачуць тыя пытанні, якія хвалююць вас сёння, — падкрэсліла важнасць правядзення падобных сустрэч у рэгіёнах старшыня Савета Рэспублікі.

Наталля Качанава нагадала, што бягучы год для нашай краіны адзначаны знакавым палітычным крокам — праведзеным рэферэндумам з прыняццем абноўленай Канстытуцыі.

— Сёння Нацыянальны сход, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі — усе разам працуем над тымі законапраектамі, якія неабходна прымаць у развіццё абноўленай Канстытуцыі. Іх — каля дзевяноста, і шэраг з іх, самыя ключавыя законапраекты, былі разгледжаныя на нарадзе Прэзідэнта. Аляксандр Рыгоравіч рэкамендаваў выехаць і абмеркаваць гэтыя пытанні з людзьмі, каб людзі разумелі, наколькі важнае прыняцце гэтых законаў, — акцэнтавала ўвагу старшыня Савета Рэспублікі на пастаўленай задачы ад кіраўніка дзяржавы для парламентарыяў.

Наталля Качанава нагадала кіраўнікам выканаўчых органаў улады і дэпутацкіх корпусаў раёнаў Гомельшчыны аб выключнай ролі Усебеларускага народнага сходу. 

— Гэты орган для нас не новы, у нас ужо шэсць усебеларускіх народных сходаў прайшло. Першы з іх — у 1996 годзе пад дэвізам «Адвесці краіну ад бездані». Гэтае рашэнне было абсалютна правільным — калі збіраюцца людзі з усёй краіны і абмяркоўваюць ключавыя, стратэгічныя пытанні. Таму і прынята рашэнне, што гэта будзе прадстаўнічы орган. Гэта будзе стабілізуючы орган у нашай краіне, куды ўвойдуць прадстаўнікі абсалютна ўсіх прафесій, галін і ўсіх рэгіёнаў. І зараз нам трэба гэта ўсё ўрэгуляваць заканадаўча, — падкрэсліла Наталля Іванаўна.

Зусім нядаўна быў разгледжаны закон аб Усебеларускім народным сходзе, нагадала старшыня Савета Рэспублікі.

— У сувязі са зменамі і навэламі, унесенымі ў Канстытуцыю, вельмі шчыльна працавалі і па Выбарчым кодэксе. Прынялі законы аб Нацыянальным сходзе, аб статусе дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі — гэта таксама вельмі важна, — адзначыла спікер.

Наталля Качанава асобна расказала аб рабоце экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі.

— Мы разглядаем нарматыўныя прававыя акты, якія потым паступаюць Прэзідэнту нашай краіны, каб даць экспертную ацэнку своечасовасці прыняцця, уздзеянню на наша грамадства і эфектыўнасці далейшай работы законаў, — падзялілася Наталля Іванаўна. — Можна шмат гаварыць, але калі ты ўкладзеш гэта ў закон і ўсё будзе ўрэгулявана заканадаўча, тады нам усім разам жыць і працаваць па гэтых законах. Каб законы былі выверанымі, мы запрашаем людзей, якія дакладна разумеюць, што трэба рабіць, — падкрэсліла спікер.

Так, сярод нядаўна разгледжаных парламентарыямі пытанняў — прадастаўленне арэнднага жылля, дзейнасць самазанятых, рамеснікаў, індывідуальных прадпрымальнікаў.

— Каб прымаць дзейсныя законы, якія б адлюстроўвалі рэальную сітуацыю ў краіне, а самае галоўнае — працавалі на перспектыву, мы заўсёды практыкуем выезды ў рэгіёны, сустрэчы з калегамі. Калі разглядаем пытанні, запрашаем усіх прадстаўнікоў дэпутацкага корпуса, старшыняў аблвыканкамаў, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, каб і іх пачуць, — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».