Вы тут

Разварот. Рубель істотна ўмацоўваецца


Па выніках таргоў на БВФБ 23 снежня адбыўся сапраўдны абвал долара, а работа біржы завяршылася наогул без здзелак з еўра. Пры гэтым аб’ём таргоў доларам вырас да максімуму за 5,5 месяца.


Курс долара абрынуўся адразу на 0,0447 BYN да 2,6923 BYN/USD і пакінуў максімум за 246 дзён. Характэрна, што долар сёння патаннеў упершыню за два тыдні таргоў. Так, за папярэднія дзевяць гандлёвых сесій бесперапыннага росту кошт долара вырас на 0,2651 BYN. Аб’ём таргоў амерыканскай валютай на БВФБ сёння падскочыў амаль у 6 разоў і дасягнуў 73,1 мільёна долараў.

Еўра змог усталяваць гістарычны мінімум, які пабіць ужо не атрымаецца, — ні адной здзелкі. Нагадаем, што ўчора кошт еўра падскочыў на 0,0481 BYN да 2,9135 BYN. Афіцыйны курс еўра НБРБ на сёння 2,9139 BYN / EUR.

Еўра на таргах не было, але новы курс Нацбанк усё роўна ўсталюе. Для гэтага дастаткова курсу долара з біржы ў Мінску і курсу долара да еўра на рынку FOREX. Новае значэнне афіцыйнага курсу еўра будзе прыблізна на ўзроўні 2,8563 BYN/EUR.

Курс расійскага рубля падскочыў адразу на 7 капеек да 3,8686 BYN/100 RUB і адштурхнуўся ад мінімуму за 225 дзён. Сёння суседскі рубель за адзін дзень змог адыграць больш за 40 % зніжэння, якія назапасіліся за апошнія сем дзён таргоў.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».