Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Тыдзень пачнецца з навядзення парадку на рабоце, дома і ў душы. Важна выкінуць усё лішняе: смецце, успаміны — усё, што можа тармазіць на шляху да новых мэт. На працягу тыдня будзеце адчуваць нервовасць і падазронасць, якая пройдзе, пакінуўшы непрыемны асадак. Не варта нагнятаць сітуацыю. У асабістым жыцці ўсё складзецца добра. У канцы тыдня з'явіцца баявы настрой, і работа будзе кіпець. Частку абавязкаў давядзецца пералажыць на родных, каб сустрэць Новы год у добрым настроі.


Фота: pexels.com


ЦЯЛЕЦ. Тыдзень распачнецца рэалізацыяй даўно запланаваных спраў. Усё новае лепш адкласці на новы год. Станоўчы вынік прынясе камандная работа. Усё атрымаецца скончыць з дапамогай калег. Сярэдзіна тыдня будзе нервовай, але ў канцы сітуацыя зменіцца. Канец тыдня будзе актыўным — давядзецца прайсціся па крамах, каб падрыхтавацца да свята.


БЛІЗНЯТЫ. Давядзецца праявіць стрыманасць у пачатку тыдня, не варта рызыкаваць, каб не разграбаць чужыя памылкі. Вас захопіць пераднавагодняя мітусня, але не варта забывацца пра эканомію. Грошай можаце патраціць больш, чым запланавалі. Сярэдзіна тыдня пройдзе ў напружанні, але святочныя дні не пакінуць і следу ад непрыемных адчуванняў.


РАК. Пачатак тыдня будзе спрыяльным часам, каб праявіць свае таленты, стварыць каманду і скончыць усе справы перад святамі. Варта праявіць стрыманасць у адносінах да родных. Не крытыкуйце блізкіх. Гэта можа іх пакрыўдзіць. Канец тыдня трэба правесці за падвядзеннем вынікаў адыходзячага года. Таксама ёсць верагоднасць атрымаюць вялікі прыбытак або грашовую ўзнагароду. Святы лепш правесці з роднымі.


ЛЕЎ. Перадсвяточны тыдзень пачнецца з канфлікту. Аднак яго ўдасца загладзіць, прызнаўшы сваю віну. Чакаецца павышаная актыўнасць на рабоце. Дзякуючы гэтаму ўдасца зрабіць мноства спраў. У сярэдзіне і канцы тыдня давядзецца прыводзіць доказы і спрачацца. Гэтымі днямі зможаце перарабіць шмат работы і стаць аўтарытэтам для калег. Святы правядзіце з роднымі.


ДЗЕВА. Тыдзень пачнецца з дрэннага самаадчування — ёсць рызыка захварэць. Неабходна ўсё дакладна спланаваць, каб не заблытацца ў дзеяннях і нічога не забыць. Дзякуючы гэтаму вы завершыце ўсе важныя справы. Таксама варта стрымліваць эмоцыі, нягледзячы на актыўныя правакацыі. Перадсвяточныя дні лепш правесці ў адзіноце. Святы — перыяд актыўных забаў і прагулак.


ШАЛІ. Захочацца пачаць новае жыццё менавіта ў апошні панядзелак адыходзячага года. Варта прытрымлівацца прынятага рашэння і змяніць жыццё. Пры гэтым не спрабуйце вучыць навакольных, як правільна жыць. У сярэдзіне тыдня з'явіцца магчымасць вырашыць усе праблемы адным махам, скарыстайцеся ёю. У канцы тыдня падвядзіце вынікі і вырашыце ўсе канфлікты дома, каб правесці святочныя выхадныя весела.


СКАРПІЁН. Давядзецца праявіць таленты, каб зрабіць іх асноўным заняткам. Любыя творчыя пачынанні прынясуць прыбытак. У сярэдзіне тыдня лепш быць стрыманымі, каб не наклікаць бяду. Ну а канец тыдня будзе напоўнены перадсвяточнай мітуснёй. Выхадныя пройдуць выдатна сярод родных і сяброў.


СТРАЛЕЦ. Тыдзень пачнецца з вырашэння складаных пытанняў. Дапамогуць абставіны і навакольныя. Ёсць верагоднасць атрымаць прыбытак, варта прымаць усе прапановы і ўзнагароды. Не забывайцеся аб правільным харчаванні і здаровым спосабе жыцця. Канец тыдня будзе насычаны, таму варта ўважліва ставіцца да ўсяго і да ўсіх.


КАЗЯРОГ. Варта стрымаць эмоцыі ў пачатку тыдня, каб не разгулялася вялікая сварка. Сітуацыя хутка зменіцца спакоем. Вас чакаюць добрыя навіны. Вырашыцца праблема, якая мучыла ўвесь год. Святы пройдуць выдатна сярод родных. З чацвярга будзеце хадзіць у госці і запрашаць гасцей.


ВАДАЛІЎ. Перадсвяточны тыдзень пачнецца з нервовасці і нацягнутасці. Варта скончыць усе важныя справы, якія засталіся. Таксама трэба не забыцца аб рабоце над памылкамі. Абдумайце і ацаніце ўсё, каб больш не паўтарыліся непрыемнасці. Адмысловай увагі заслугоўвае здароўе. Не варта падымаць цяжары і эксперыментаваць з цяжкай работай. Канец тыдня будзе хвалюючы, але не прынясе цяжкасцяў.

РЫБЫ. У пачатку тыдня будзеце займацца працоўнымі пытаннямі. Аўторак абяцае быць нервовым, магчымыя сваркі і сутычкі з калегамі. Прыслухайцеся да парад родных, якія дапамогуць вырашыць усе праблемы. У канцы тыдня вам давядзецца аказаць дапамогу сябру, а потым можна з чыстым сумленнем пераходзіць да свята.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.