Вы тут

«Галоўнае, каб дзеці выхоўваліся бацькамі і былі жаданымі»


У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» Наталля Качанава наведала сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Ленінскага раёна г. Мінска. Старшыня Савета Рэспублікі павіншавала дзяцей з Новым годам і Калядамі: 


Гэта не першая сустрэча старшыні Савета Рэспублікі з выхаванцамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра. У мінулым годзе Наталля Качанава таксама наведвала яго, а некаторыя з дзяцей былі запрошаны ў Савет Рэспублікі. 

— Мы ўжо сталі добрымі сябрамі. Расціце моцнымі, здаровымі, дружнымі: сябруйце, любіце адзін аднаго. Мы заўсёды будзем разам з вамі. У Новы год я хацела бы выказаць падзяку нашым педагогам, якія працуюць у гэтай выдатнай навучальнай установе: няхай у вас будзе моцнае здароўе і душэўная цеплыня для нашых рабят. 

Старшыня Савета Рэспублікі адзначыла, што дзяржава робіць усё, каб надаць увагу кожнаму з дзяцей: 

— Для кожнага чалавека, дзіця ён або дарослы, святочныя дні — гэта мары аб светлай будучыні. Мая галоўная мара, каб усе дзеці выхоўваліся бацькамі. І каб усе нашы дзеці былі жаданымі. Вось гэта самае галоўнае. Ні ў адной краіне няма столькі прынятых на заканадаўчым узроўні рашэнняў, якія дазваляюць падтрымліваць дзетак і даваць ім трошкі чалавечай цеплыні. Мы імкнёмся зрабіць так, каб яны верылі ў цуд, каб іх мары здзяйсняліся. Калі ты наведваеш такія цэнтры, то разумееш, што ў іх выхаванцаў толькі адна мара — быць дома з бацькамі. Няхай гэта спраўдзіцца. 

Наталля Качанава прызналася, што ўдзел у акцыі «Нашы дзеці» дае ёй шмат станоўчых эмоцый: 

— Толькі радасць і шчасце ад таго, што ўсміхаюцца дзеці. Важна, каб дзеткі былі здаровыя, каб яны раслі ў мірнай краіне. Зусім нядаўна па тэлебачанні я ўбачыла інтэрв’ю хлопчыка, які прыехаў на адпачынак у Беларусь разам з іншымі дзецьмі з Данецкай і Луганскай абласцей. Ён казаў, як тут у нас добра: ёсць вада, газ, святло. Гэтыя словы пранікаюць у сэрца вельмі глыбока, і разумееш, што мы павінны зрабіць усё, каб нашы дзеці ніколі гэтага не адчулі, каб яны жылі, як цяпер, у мірнай і шчаслівай краіне і заўсёды ўсміхаліся. 

Да сустрэчы з старшынёй Савета Рэспублікі рабяты падрыхтавалі навагодняе прадстаўленне, а спікер падаравала ім салодкія падарункі і сертыфікат на набыццё тэлевізара.

Арына КАРПОВІЧ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?