Галалёдзіцу, мокры снег і дождж абяцаюць сіноптыкі ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
На Каляды надвор'е дало надзею, што апошні тыдзень снежня парадуе маразамі. Але пахаладанне аказалася нядоўгім, і ўжо ў панядзелак чарговая сістэма атмасферных франтоў з Заходняй Еўропы прынясе больш цёплае атлантычнае паветра. А гэта значыць, што ападкі зноў будуць пераходзіць са снегу ў мокры снег і дождж, што прывядзе да ўтварэння галалёду. Пры паступленні цёплага паветра будуць утварацца туманы. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу рабочага тыдня будзе ад мінус 4 да плюс 3 градусаў у начны час і ад нуля да плюс 6 градусаў днём», — расказалі ў Белгідрамеце.
У аўторак прагназуюцца ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. У начны і ранішні час у цэнтральных і ўсходніх раёнах, днём па ўсходзе краіны галалёд. Тэмпература паветра ноччу будзе ад мінус 8 градусаў па паўночным усходзе да плюс 5 градусаў па паўднёвым захадзе. Днём — ад нуля да 6 градусаў цяпла.
У сераду месцамі па краіне мокры снег, дождж. У асобных раёнах слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра — ад мінус 4 да плюс 1 градуса. Днём чакаецца ад мінус 2 да плюс 3 градусаў.
У чацвер на большай частцы тэрыторыі краіны сіноптыкі абяцаюць кароткачасовыя ападкі. У асобных раёнах слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 4 — плюс 2 градусы, днём — ад нуля да плюс 5 градусаў.
У пятніцу таксама чакаюцца мокры снег і дождж. У асобных раёнах слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, а днём — ад нуля да плюс 5.
Паводле папярэдніх прагнозаў, у апошні дзень адыходзячага года і ў першы дзень 2023-га паветраныя патокі возьмуць паўднёва-заходні напрамак, а тэмпературны фон яшчэ павысіцца.
У суботу месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя ападкі — мокры снег і дождж. У асобных раёнах туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе мінус 2 — плюс 3 градусы, днём — плюс 1—8 градусаў.
У нядзелю ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. У асобных раёнах слабы туман, на дарогах галалёдзіца. Уначы тэмпература паветра будзе ў межах плюс 1—8 градусаў, а днём — ад 3 да 10 цяпла.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.