Вы тут

Акадэмія МУС удзельнічае ў акцыі «Нашы дзеці»


У правядзенне рэспубліканскай дабрачыннай акцыі ўключыліся кіраўніцтва, афіцэры, курсанты і супрацоўнікі галоўнай міліцэйскай ВНУ краіны.


Гэтым разам кіраўніцтва і прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын міліцэйскай альма-матэр павіншавалі выхаванцаў дзіцячага дома «Жамчужынка» горада Мінска. Дарэчы, саюз жанчын акадэміі ініцыяваў і збор сродкаў на падарункі дзеткам.

У гэтым дзіцячым доме пражываюць 57 дзяцей ва ўзросце ад 4 да 17 гадоў, якія маюць разнастайныя паталогіі фізічнага і псіхічнага развіцця. Таму ўвага, гасцінцы і настрой — тое, што ў гэтыя дні можа падарыць дзецям веру ў навагоднія цуды.

— Удзел супрацоўнікаў Акадэміі МУС у акцыі «Нашы дзеці» — даўняя традыцыя, — адзначыў начальнік акадэміі генерал-маёр міліцыі Аляксандр Васільеў. — Наша супрацоўніцтва з дзіцячым домам «Жамчужынка» пачалося ў 2017 годзе. З таго часу ўстанова адукацыі штогод дапамагае інтэрнату з рамонтам і ўборкай тэрыторыі, у правядзенні розных мерапрыемстваў. А сёння самая прыемная місія — мы прывезлі святочную праграму і падарункі, якія дзеці, якія засталіся без бацькоўскага клопату і цяпла, вельмі чакаюць. Хацелася б, каб курсанты і выпускнікі Акадэміі МУС у вачах гэтых маленькіх дзяцей заўсёды былі сябрамі.

Па словах старшыні пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын міліцэйскай ВНУ палкоўніка міліцыі Алены Катэнкі, дарыць дзецям свята — самая прыемная місія, і людзі ў пагонах заўсёды ставяцца да гэтага з асаблівымі пачуццямі. 

У гэтыя пераднавагоднія дні афіцэры, курсанты, прадстаўнікі пярвічак Беларускага саюза жанчын і БРСМ Акадэміі МУС ужо наведалі з аналагічнай місіяй сталічны дзіцячы дом № 5, Дзіцячы гарадок Ленінскага раёна г. Мінска, Спецліцэй МУС, сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Заводскага раёна г. Мінска. Да свята праваахоўнікі міліцэйскай альма-матэр паспеюць парадаваць яшчэ многіх дзяцей і падарыць ім свята.

Вераніка КАНЮТА

Фота прэс-службы Акадэміі МУС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.