Вы тут

Карлюкевіч правёў сустрэчу з бібліятэкарамі


У межах працы рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч сустрэўся з калектывам Мінскай раённай цэнтральнай бібліятэкі ў аграгардку Міханавічы. Галоўная тэма размовы — «Асноўныя накірункі дзяржаўнай палітыкі ў галіне інфармацыйнай бяспекі». 


Самы шырокі спектр пытанняў хваляваў удзельнікаў сустрэчы — ад тэлеграм-каналаў да дзейнасці традыцыйных айчынных медыя. Адказваючы на пытанні бібліятэкараў, кіраўнік творчага саюза падрабязна спыніўся і на праблематыцы айчыннага кнігавыдання, расказаў пра нядаўні пленум Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечаны дзіцячай літаратуры, дзіцячаму чытанню. 

Бібліятэкары выказалі шэраг прапаноў, звязаных з прапагандай кнігі, адзначылі праблемы, якія навідавоку ў развіцці мастацкай літаратуры для падлеткаў, звярнулі ўвагу на тое, што хацелася б апавяданні, аповесці для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту бачыць і на старонках такога некалі папулярнага выдання, як часопіс «Бярозка». Удзельнікі размовы звярнулі ўвагу на тое, што пажадана і саміх пісьменнікаў часцей бачыць у бібліятэках, заўважылі, што цікаўнасць да іх творчасці сёння ў значнай ступені звязана з тым, як актыўна яны сустракаюцца з чытачамі, як настойліва і цікава расказваюць пра свае кнігі, пра тое, што мяркуюць зрабіць у літаратуры ў бліжэйшай будучыні, што з іх твораў рыхтуецца да друку ў выдавецтвах. 

На сустрэчы дасягнуута дамоўленасць, што наўмысна для бібліятэкараў Мінскага раёна Выдавецкі дом «Звязда» і Саюз пісьменнікаў Беларусі правядуць на адной з гандлёвых пляцовак ААТ «Белкніга» (хутчэй за ўсё — у кнігарні «Светач») сустрэчу з найболей папулярнымі сучаснымі пісьменнікамі Беларусі. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?