Вы тут

​Вяртанне з вогненнага мінулага


24 снежня 2002 года беларусы маглі страціць адну з найбольш адметных гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны — Нясвіжскі замак. Падчас рэканструкцыі нацыянальнай рэліквіі была дапушчана халатнасць — увечары, калі акурат каталіцкія вернікі адзначалі Куццю, замак успыхнуў. Кожная хвіліна была на вагу золата. Першы ў спісе гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны замак проста не мог быць страчаны. Выратавалі яго супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Гэта было няпроста — фінальная плошча пажару складала 600 квадратных метраў.


Той пажар у чарговы раз даў высокую адзнаку пажарнай службе краіны. Рызыкуючы жыццём, на працягу сямі гадзін пажарныя адстойвалі нацыянальнае багацце Беларусі.

— У той калядны вечар вы праявілі мужнасць і пакінулі годны прыклад у гісторыі для маладога пакалення ратавальнікаў, — звяртаючыся да калег, адзначыў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Лапановіч. — Такіх надзвычайных сітуацый адбылося не так шмат, і кожная з іх стала індыкатарам баяздольнасці нашага калектыву, прафесіяналізму, адвагі і гонару, якія з’яўляюцца сцягам для кожнага ратавальніка. 

Карыстаючыся магчымасцю, Сяргей Лапановіч падзякаваў супрацоўнікам МНС за работу ў гэтым годзе і павіншаваў усіх з надыходзячымі святамі. За прыемнымі віншаваннямі рушыла ўслед цырымонія ўзнагароджання. Падзякамі намесніка міністра Анатоля Даўгалёўца начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС узнагародзіў Анатоля Уласевіча і Аляксея Басарановіча. Шэраг выратавальнікаў атрымалі Падзякі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Як заўважыў старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ломскі, прафесія ратавальніка заслугоўвае таго, каб аб ёй гаварылі бясконца. «Вы ратуеце гарады, палі, лясы і, самае галоўнае, чалавечыя жыцці, — звярнуўся ён да супрацоўнікаў МНС. — Штогод наш замкавы комплекс прымае больш за 500 тысяч турыстаў. Але ў той вечар мы маглі страціць гэтую адметнасць і брэнд горада. Дзякуй за вашу працу! Няхай вас заўсёды атачаюць добрыя, спагадлівыя людзі».

Як прыйшлося працаваць у тую ноч, калі ў Нясвіжскім замку здарыўся пажар, расказаў першы начальнік варты нясвіжскай пажарнай аварыйна-выратавальнай часці Яўген Язвінскі. Ён заўважыў, што тушэнне гістарычных помнікаў — справа складаная, і ўклад кожнага пажарнага ў ліквідацыю пажару ў Нясвіжскім замку незаменны.

Пасля ўрачыстай часткі мерапрыемства падраздзяленні МНС і адміністрацыя аб’екта прадэманстравалі дзеянні ў выпадку няштатных сітуацый. Адразу дапамога ратавальнікаў спатрэбілася рыбакам, якія праваліліся пад лёд. Пры дапамозе выратавальнай дошкі і аэраладкі пацярпелыя былі дастаўлены на бераг і перададзены брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі.

Праз некалькі хвілін стала вядома аб узнікненні загарання ў замку. Пажар умоўны, а дзеянні адміністрацыі і ратавальнікаў — рэальныя. Эвакуацыя персаналу і наведвальнікаў, выратаванне людзей, адрэзаных агнём, разгортванне спецыяльнай тэхнікі — ветэраны, юныя ратавальнікі і запрошаныя маглі на свае вочы ацаніць гатоўнасць службы да рэагавання на надзвычайную сітуацыю. Таксама ратавальнікі прадэманстравалі выратаванне людзей з верхніх паверхаў пры дапамозе «куба жыцця». Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з сучаснымі відамі тэхнікі і абсталявання, якія знаходзяцца на ўзбраенні падраздзяленняў вобласці. Для іх была арганізавана экскурсія па замку.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ломскі падкрэсліў, што ратавальнікі на свае вочы пераканаліся, што 20 гадоў таму недарэмна змагаліся за гісторыка-культурную каштоўнасць, якая магла загінуць у агні.

Вяртанне ў вогненнае мінулае ў Год гістарычнай памяці яшчэ раз нагадвае аб тым, што беларусы ведаюць сваю гісторыю і шануюць традыцыі.

Вераніка КАНЮТА

Фота: прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».