Вы тут

Эканоміка як гарант развіцця сацыяльнай сферы


На сумесным пасяджэнні сесіі Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў і аблвыканкама былі агучаныя вынікі мінулага года і планы на будучы год. Са справаздачай аб чаканым выкананні прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці ў 2022 годзе і праекце прагнозу развіцця ў 2023 годзе выступіў старшыня аблвыканкама Юрый Шулейка. Губернатар адзначыў, што бягучы год прайшоў ва ўмовах не простых палітычнай і эканамічнай сітуацый.


Паводле яго слоў, роля эканомікі вобласці ў фарміраванні рэспубліканскіх паказчыкаў штогод павялічваецца і ў 2022 годзе дасягнула максімальных значэнняў за апошнія некалькі гадоў. Адзначалася, што, пачынаючы з другога паўгоддзя, Брэстчына займае першае месца па тэмпах росту ВРП ў краіне. «З добрымі вынікамі завяршаецца бягучы год у сельскай гаспадарцы, — прагучала ў дакладзе. — Вобласць, адзіная ў краіне, прыбавіла валавую прадукцыю жывёлагадоўлі на 2,5 %».

У ліку вынікаў года былі агучаныя такія лічбы і факты: уведзена ў эксплуатацыю каля 650 тысяч метраў квадратных жылля, адрамантавана 288 кіламетраў аўтамабільных дарог, больш за 60 кіламетраў дарог заасфальтавана; пабудавана чатыры новыя ўстановы адукацыі, праведзена рэканструкцыя яшчэ чатырох аб'ектаў, у выніку створана 1626 месцаў для вучняў і дзяцей дашкольнага ўзросту; добраўпарадкавана 890 вайсковых пахаванняў, на 80 праведзены бягучы рамонт.

Удзельнікі сумеснага пасяджэння дзвюх галін улады абазначылі ключавыя задачы на наступны год. У іх ліку — развіццё сельскагаспадарчай галіны, якое звязваецца з інвестыцыямі ў новыя тэхналогіі і захаванне тэхнічных рэгламентаў, а таксама з працоўнай дысцыплінай і парадкам на вытворчасці. Падкрэслівалася, што найважнейшым фактарам эканамічнага росту павінна стаць паспяховая знешнегандлёвая дзейнасць.

Пры абмеркаванні асноўных кірункаў фінансавання з абласнога бюджэту на першым плане стаяў тэзіс аб сацыяльнай накіраванасці расходаў. На ўтрыманне ўстаноў адукацыі плануецца выдзеліць 1,3 мільярда рублёў, 5,2 мільёна рублёў плануецца атрымаць з рэспубліканскага бюджэту на набыццё школьных аўтобусаў. Расходы на сферу аховы здароўя складуць 1,1 мільярда рублёў, рэспубліканскі бюджэт дабавіць яшчэ 8 мільёнаў на набыццё аўтамабіляў хуткай дапамогі. 354,1 мільёна рублёў будуць выдаткаваныя на падтрымку сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян. 89,7 мільёна рублёў выдзяляецца з бюджэту на ўтрыманне ўстаноў культуры і мастацтва і на правядзенне культурных мерапрыемстваў.

Сацыяльная накіраванасць бюджэту пацвярджаецца і спісам асноўных будоўляў, якія плануецца пачаць. Налета плануецца пабудаваць дзіцячыя садкі ў паўднёвым мікрараёне абласнога цэнтра на 350 месцаў і ў Іванаве на 75 месцаў. Запланавана пачаць будаўніцтва дашкольнай установы на 350 месцаў у мікрараёне Вулька-3 Брэста, прыбудовы да сярэдняй школы № 1 Лунінца з рэканструкцыяй на 600 месцаў, рэканструкцыю Ляснянскай школы ў Баранавіцкім раёне пад дзіцячы садок — сярэднюю школу. Акрамя гэтага, пачнецца праектаванне дзіцячых садкоў у Брэсце і Баранавічах, сярэдняй школы ў абласным цэнтры, двух вучэбна-педагагічных комплексаў «Дзіцячы садок — пачатковая школа» ў Пінску і вёсцы Тэльмы-1 Брэсцкага раёна.

У сферы аховы здароўя намечаны ўвод у эксплуатацыю патолага-анатамічнага корпуса ў Баранавічах, завяршэнне рэканструкцыі лячэбнага корпуса на 150 ложкаў дзіцячай абласной бальніцы, рэканструкцыя анкалагічнага дыспансера ў Пінску, рамонт паліклінікі ў Ганцавічах.

— Рэалізацыю намечаных праектаў павінна забяспечыць стабільнае развіццё эканомікі, — падкрэсліў у сваім выступленні дэпутат аблсавета, генеральны дырэктар РУВП «Граніт» Эдуард Гаўрылковіч і паведаміў, што прадпрыемства ўвесь час праводзіць мадэрнізацыю, сёлета інвестыцыі ў абнаўленне склалі 24 мільёны рублёў. Прамысловы гігант таксама паспяхова развівае сацыяльную сферу.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота Аляксандра ШУЛЬГАЧА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.