Вы тут

Галоўчанка: імпартазамяшчэнне — адзін з рухавікоў эканомікі


Імпартазамяшчэнне — адзін з рухавікоў эканомікі, прызначаны процістаяць санкцыйнаму націску. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Імпартазамяшчэнне — гэта задача нумар 1, адзін з рухавікоў эканомікі, які прызначаны ў тым ліку процістаяць санкцыйнаму націску. Таму сённяшняе пытанне аб праводзімай рабоце па імпартазамяшчэнні і напрамках павышэння эфектыўнасці гэтай работы — гэта адзін з ключавых прыярытэтаў развіцця нашай краіны на бліжэйшую перспектыву», — сказаў Раман Галоўчанка.

У мінулым снежні былі вызначаны стратэгічныя напрамкі работы і выпрацаваны канкрэтныя задачы. Гэта выкарыстанне магчымасцей інтэграцыйных утварэнняў — як Саюзнай дзяржавы, так і ЕАЭС, павышэнне лакалізацыі ва ўвязцы з мерамі падтрымкі, рэалізацыя галіновых праграм імпартазамяшчэння, развіццё кааперацыі як унутры рэспублікі, так і з дружалюбнымі краінамі, выкарыстанне мясцовай сыравіны, актыўнае ўключэнне навуковых распрацовак у рэальны сектар эканомікі.

«Ужо ёсць пэўныя рэзультаты работы за 9 месяцаў. Выраблена імпартазамяшчальнай прадукцыі амаль на $20 млрд, або 77 працэнтаў ад гадавога задання. Сальда знешняга гандлю таварамі ў рамках схемы імпартазамяшчэння дадатнае. Вырасла доля імпартазамяшчальнай прадукцыі ў аб’ёме прамысловай вытворчасці краіны і ў цэлым склала 42,7 працэнта. Прыемна, што малым і сярэднім бізнесам выраблена такой прадукцыі на $2,2 млрд», — адзначыў прэм’ер-міністр.

У верасні 2022 года было падпісана міжурадавае пагадненне аб узаемным прызнанні тэхналагічных аперацый, ажыццяўляемых на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Як адзначыў кіраўнік урада, гэта стварае неабходныя ўмовы для ўдзелу беларускіх вытворцаў у тым ліку ў праграмах судсідзіравання пры дзяржаўных і муніцыпальных закупках прадукцыі машынабудавання. А ў лістападзе было падпісана міжурадавае пагадненне аб выдзяленні Беларусі крэдытных рэсурсаў на імпартазамяшчальныя праекты.

«Актыўней пачалі ўключацца ў імпартазамяшчэнне навуковыя арганізацыі. Створана лічбавая гандлёвая пляцоўка імпартазамяшчэння на базе Беларускай універсальнай таварнай біржы», — дадаў Раман Галоўчанка.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.