Вы тут

Кубак Беларусі па баскетболе разыграюць у Магілёве


Напрыканцы года вырашыцца адна з баскетбольных інтрыг гэтага сезона — хто стане ўладальнікам XXVI Кубка Беларусі сярод мужчынскіх каманд. Турнір з 28 па 29 снежня прымае спорткомплекс «Алімпіец» у Магілёве.


У чацвер, у першым паўфінальным матчы баскетбалісты «Гродна-93» будуць сапернічаць з віцебскім «Рубонам». Потым уладальнік Кубка БК «МІНСК» сустрэнецца з магілёўскім «Барысфенам». У пятніцу пераможцы паўфіналаў вызначаць наймацнейшага, а каманды, якія прайграюць, сустрэнуцца ў гульні за бронзу.

Розыгрыш Кубку абяцае быць цікавым і для ўсіх аматараў баскетболу. У Магілеве іх нямала, група падтрымкі «Барысфена» на фінале чэмпіяната Беларусі ў маі гэта даказала. Ды і баскетбол для Магілёва не чужы спорт. У гэтым горадзе выраслі многія таленавітыя спартсмены і трэнеры розных пакаленняў: Аляксандр Барысаў, Міхаіл Фейман, Расціслаў Вяргун, Андрэй Крыванос. З Магілёўшчыны родам адзін з самых вядомых беларускіх трэнераў Сямён Халіпскі. З яго імем звязаны росквіт «Гарызонта» — клуба з багатай гісторыяй. У 1980-х гадах мінская каманда пад кіраўніцтвам Сямёна Львовіча трымалася сярод лідараў чэмпіянату СССР, што на той час лічылася вялікім поспехам. У 1989-м годзе «Гарызонт» пад кіраўніцтвам Халіпскага стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату СССР. Сярод вучаніц Сямёна Львовіча тры алімпійскія чэмпіёнкі — Таццяна Белашапко, Ірына Сумнікава, Алена Швайбовіч.

Мой родны Магілёў даў шмат талентаў беларускаму баскетбалісту. У маё дзяцінства горад літаральна жыў баскетболам. Праходзілі першынствы школ, піянерскія гульні. На стадыёне «Спартак» была добрая грунтавая пляцоўка, па сутнасці, адзіная нармальная баскетбольная пляцоўка ў горадзе, і на ёй пастаянна праходзілі баскетбольныя матчы. Мы там бавілі шмат часу, можна сказаць, раслі там. Раніцай патрэніруешся — ужо кеды парваліся, тонкія, ірваліся маментальна. Мама купляла моцныя ніткі, іголкі. Зашыў свае кеды пасля трэніроўкі і пабег далей гуляць. Вось так і раслі«, — узгадаў сваё магілёўскае баскетбольнае дзяцінства Міхаіл Фейман, заслужаны трэнер Беларусі.

Сёння ў цэнтры ўвагі ў Магілёве клуб «Барысфен», які ўзначальвае Андрэй Крыванос, таксама ўраджэнец Магілёва. Пачынаючы з сезона 2014/2015 года «Барысфен» нязменна становіцца віцэ-чэмпіёнам краіны. У мінулым сезоне магілёўскі клуб стаў бронзавым прызёрам Кубка Беларусі. Магчыма, сёлета дамашняя пляцоўка прынясе гаспадарам больш удачы. Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых на матчы Кубка Беларусі па баскетболе. Уваход вольны.

Поўны расклад «Фіналу чатырох» сярод мужчынскіх каманд:

28 снежня 2022 г. (паўфіналы)

17.00 «Гродна-93» vs «Рубон»

20.00 «МІНСК» vs «Барысфен»

29 снежня 2022 г.

17.00 Матч за 3-е месца

19:30 Фінал

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.