Вы тут

«Улетку мы ўвойдзем у актыўную фазу падрыхтоўкі адзінага дня галасавання»


Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка правёў адкрыты дыялог з актывам БРСМ. Падчас сустрэчы, якая прайшла пад назвай «Моладзь і выбары: формула адказнасці» удзельнікаў праінфармавалі аб змяненнях Выбрачага кодэкса, распавялі аб адзіным дні галасавання і патрабаваннях для грамадзян, якія маюць намер выдвігацца кандыдатамі ў дэпутаты і на пост Прэзідэнта краіны.


Старшыня ЦВК нагадаў, што навацыі ў Выбарчы кодэкс прыняты ўжо ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў: 

— Спадзяюся, у бліжэйшы час законапраект будзе прыняты ў другім чытанні, адобраны Саветам Рэспублікі. Затым Прэзідэнт павінен падпісаць заканадаўчы акт, каб ён уступіў у законную сілу. Спадзяёмся, што ў студзені гэты працэс завершыцца. Улетку 2023 года мы ўвойдзем у актыўную фазу падрыхтоўкі адзінага дня галасавання. Навацыямі прадугледжваецца, што ўжо восенню мы будзем актыўна займацца ўстанаўленнем колькасці выбарчых акруг, фарміраваннем выбарчых акруг па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, дэпутатаў мясцовых саветаў. Гэта значыць яшчэ да моманту выхаду ўказа аб назначэнні выбараў у адзіны дзень галасавання гэты працэс будзе ісці, — адзначыў Ігар Карпенка. 

Пасля прыняцця Выбарчага кодэкса будуць распрацоўвацца метадычныя рэкамендацыі, дадаў старшыня ЦВК: 

— Гаворка ідзе аб пастановах Цэнтральнай выбарчай камісіі, якія будуць ісці ў развіццё гэтых навацый, каб выбудаваць дакладную схему работы ўсіх узроўняў камісій і ўсіх тых суб’ектаў выбарчага працэсу, якія будуць непасрэдна задзейнічаны ў адзіны дзень галасавання. 

Звяртаючыся да тэмы змяненняў, якія былі ўнесены ў Выбарчы кодэкс, Ігар Карпенка распавёў, што навэлы ўмоўна падзяляюцца на тры катэгорыі: 

— У першую групу навэл увайшлі тыя, якія тычацца адзінага дня галасавання і новых дадатковых паўнамоцтваў ЦВК, у прыватнасці ўдзел у арганізацыі асветніцкай дзейнасці нашых грамадзян у пытаннях выбарчага права, тэхналогій і іншага. Другі блок пытаняў звязаны з з’яўленнем новага інстытута — УНС, акрамя таго з’явіўся шэраг заканадаўчых актаў, якія тычацца грамадзянскай супольнасці: былі ўнесены змяненні ў законы аб палітычных партыях і грамадскіх аб’яднаннях. Дастаткова вялікі блок быў звязаны з аналізам практыкі прымянення выбарчага заканадаўства: нормы былі падкарэкціраваны зыходзячы з балансіроўкі інтарэсаў дзяржавы і грамадства, — адзначыў Ігар Карпенка. 

Удзел моладзі ў фарміраванні парадкуі дня, абмеркаванне заканадаўчых актаў і абмен меркаваннямі вельмі важныя для пабудовы будучыні, бо менавіта маладым людзям жыць і развівацца ва ўмовах работы новых нарматыўна-прававых актаў, якія прыводзяцца ў адпаведнасць з нашай Канстытуцыяй, адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў: 

Першы сакратар ЦК БРСМ нагадаў, што 2023 год стане важным для арганізацыі — у ім , будзе адзначацца адразу дзве круглыя даты: 105 гадоў утварэння Камсамольскай арганізацыі і 65 гадоў студадрадаўскаму руху. 

— Гэтыя даты стануць кропкамі прыцягнення моладзі, вакол іх акумулюецца наша праграмная дзейнасць. Канешне, адбудуцца знакавыя мерапрыемствы, у тым ліку ўшанаванне рабят-працаўнікоў і ўключэнне ў працэс пярвічных арганізацый. Гэта ў чарговы раз паспрыяе аб’яднанню нашага грамадства і захавае традыцыі пераемнасці, — падкрэсліў Аляксандр Лук’янаў. 

Арына КАРПОВІЧ

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?