Вы тут

Прайшлі памятныя мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне ўводу войскаў у Афганістан


27 снежня на Востраве мужнасці і смутку па ініцыятыве Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 43-й гадавіне ўводу савецкіх войскаў у Афганістан.


Пасля ўскладання вянка і кветак да прысутных звярнуліся старшыня МГАВВА «Памяць» ГА «БСВВА» воін-інтэрнацыяналіст палкоўнік Уладзімір Шокаў, старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі членаў сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане, «Памяць і абавязак», Тамара Доўнар. Воін-інтэрнацыяналіст палкоўнік Дзмітрый Сянько выканаў некалькі «афганскіх» песень. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел і члены Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» — удзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане.

28 снежня члены МГАВВА «Памяць» ГА «БСВВА» наведалі дзяржаўную ўстанову «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця». Уладзімір Шокаў, Рыгор Касцюкевіч, Сяргей Кучын, Пётр Бойка, Вольга Азеновіч павіншавалі дзяцей З Новым годам і ўручылі падарункі.

Дырэктар установы Андрэй Ждановіч падзякаваў воінам-інтэрнацыяналістам за пастаянную ўвагу да падапечных і перадаў гасцям падарунак, зроблены рукамі дзяцей.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».