Вы тут

Пасяджэнне савета старэйшын прайшло ў Савеце Рэспублікі


Традыцыйна напярэдадні Новага года Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава правяла пасяджэнне савета старэйшын пры прэзідыуме Савета Рэспублікі. На ім падзяліліся вынікамі работы ў 2023 годзе і абмеркавалі планы на наступны год.


Фота: БелТА.

Савет старэйшын быў створаны пры Савеце Рэспублікі ў 2020 годзе і аб’яднаў нераўнадушных людзей, якія ў свой час шмат сіл аддалі працы ў Савеце Рэспублікі, а цяпер, знаходзячыся на заслужаным адпачынку і маючы велізарны вопыт, могуць падзяліцца сваім меркаваннем па тых ці іншых пытаннях.

Падводзячы вынікі работы за 2023 год, Наталля Качанава расказала пра дзейнасць Савета Рэспублікі па ўсіх кірунках, у тым ліку звярнула ўвагу на функцыянаванне экспертнага савета, рашэнні якога дазваляюць выявіць як пазітыўныя, так і негатыўныя наступствы прыняцця тых ці іншых заканадаўчых актаў.

— За два гады мы правялі 114 пасяджэнняў і разгледзелі 230 дакументаў. І толькі 28% з іх адразу падтрымалі. Па астатніх былі заўвагі, а 14 мы ўвогуле адхілілі, — адзначыла Наталля Качанава.

Яна звярнула ўвагу і на работу Савета Рэспублікі са зваротамі грамадзян — за год іх разгледжана больш за 6,5 тысяча.

— Наш Прэзідэнт паставіў задачу, і мы займаемся будучай электаральнай кампаніяй, — закранула Наталля Качанава яшчэ адну важную тэму. — У Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі павінны прыйсці людзі дастойныя, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, якія адданыя сваёй краіне. Мы бачым, што ўсе меры, якія прымаюцца Прэзідэнтам, даюць свае вынікі. Сёння эканоміка стабільная, мы двойчы павысілі пенсіі, павялічваецца базавая стаўка, ні адна сацыяльная праграма не згортваецца, а, наадварот, развіваюцца. Будуюцца новыя карпусы бальніц, інтэрнаты і жыллё для медыкаў, у Мінску пачынаем будаваць новую інфекцыйную бальніцу, — расказала Наталля Качанава.

Свой погляд на вынікі года выказала і Надзея Ермакова, якая ўваходзіць у савет старэйшын:

— 2023 год завяршаецца з добрымі вынікамі. Нягледзячы на тую сітуацыю, якую для нашай краіны ствараюць і санкцыі, і знешняя палітычная абстаноўка, мы рухаемся наперад па ўсіх кірунках. У насельніцтва выраслі даходы, у нас няма інфляцыі, якая была раней, у нас у крамах шмат прадуктаў, устаноўлены кантроль за цэнамі і няма іх імклівага росту. У людзей няма негатыўных настрояў, што заўтра ўсё разбурыцца і нашы даходы з’есць інфляцыя. Тое, што сёння маецца ў краіне, зроблена дзякуючы Прэзідэнту, той палітыцы, якую ён праводзіць, дзякуючы таму, што з яго боку ёсць патрабавальнасць, а ўрад выконвае тыя праграмы, якія былі прыняты на 2023 год. Хачу сказаць, што нашмат утульней стала ва ўстановах аховы здароўя. Канешне, ёсць недахопы, але тое, якое абсталяванне маецца ў нашых бальніцах, як працуюць нашы ўрачы, дарагога варта. Калі зрабіць ацэнку з пункту погляду эканамічнай і сацыяльнай сферы, то ў 2023 годзе мы нашмат прасунуліся па ўсіх кірунках.

Уражаннямі пасля сустрэчы падзяліўся з журналістамі Барыс Батура, старшыня Савета Рэспублікі чацвертага склікання, старшыня савета старэйшын:
— Сустрэча была адкрытай. Мы размаўлялі не толькі пра прыемнае, але і пра тое, што трэба зрабіць, каб было лепш, каб тыя сур’ёзныя, звышчалавечыя намаганні, якія прыкладае Прэзідэнт, лягчэй ажыццяўляліся. А гэта залежыць ад усяго беларускага народа — як кожны ўспрымае, прапускае праз сябе і ўвасабляе гэтыя заклікі кіраўніка дзяржавы, так мы будзем і жыць далей.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».