Сусветная турыстычная арганізацыя пры ААН апублікавала спіс «Лепшых турыстычных вёсак» у 2022 годзе. Вёска Дачжай Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна і вёска Цзінчжу з акругі горада Чунцын патрапілі ў гэты спіс, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Вёска Дачжай размешчана ў Лушэнскім шматнацыянальным аўтаномным павеце ў горадзе Гуйлінь Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна. Яна ў поўнай меры выкарыстоўвае мясцовыя земляробчыя рэсурсы. Дзякуючы культуры народнасці яа і прыродным пейзажам, развіваецца сельскі турызм. Вёска Дачжай прываблівае турыстаў сваімі велічнымі тэрасаванымі палеткамі і традыцыйнай культурай яа.
Вёска Цзінчжу размешчана ў раёне Улун горада Чунцын. З аднаго боку, яна захоўвае лад жыцця і архітэктурныя асаблівасці, якія сыходзяць каранямі ва ўнікальнае геаграфічнае і культурнае асяроддзе. З іншага боку, сучасныя ідэі ўкараняюцца для ўзнаўлення грамадскай культурнай прасторы. Вёска Цзінчжу распаўсюджвае традыцыйную культуру з дапамогай мясцовай керамічнай пліткі, драўляных і ўтрамбаваных зямляных сценаў.
Выбар найлепшых турыстычных вёсак Сусветнай турысцкай арганізацыі пры ААН стартаваў у 2021 годзе. Летась былі вызначаны 136 вёсак-кандыдатаў з 57 краін, у выніку былі адабраны 32 вёскі. Кітай аказаўся на першым месцы ў Азіяцка-Ціхаакіянскім раёне (АЦР) па колькасці выбраных вёсак. Да цяперашняга часу чатыры кітайскія вёскі аказаліся «найлепшымі вёскамі» ў свеце, уключаючы вёску Юй у правінцыі Чжэцзян і вёску Сідзі ў правінцыі Аньхуэй, якія былі абраныя летась.
«Залатая падаплёка крылаў... »
АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.