Вы тут

Абвешчаны топ-10 папулярных словазлучэнняў у кітайскай мове


У Кітаі апублікаваны топ-10 самых папулярных словазлучэнняў у кітайскай мове за 2022 год, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У Кітаі самым папулярным словам летась была прызнана «стабільнасць», «ХХ з’езд КПК» — самым папулярным словазлучэннем. Таксама ў спісе — «кітайская мадэрнізацыя», «народная дэмакратыя ва ўсім працэсе», «лічбавая эканоміка», а таксама тэрміны, звязаныя з місіямі на касмічнай станцыі і Зімовымі Алімпійскімі гульнямі 2022 года ў Пекіне.

Акрамя таго быў апублікаваны спіс новых словазлучэнняў у кітайскай мове за 2022 год, уключаючы «зімовую эканоміку» і «калекцыю NFT» (неўзаемазаменны токен). Для складання спісаў выкарыстоўваўся алгарытм, заснаваны на корпусе кітайскіх іерогліфаў, а канчатковыя вынікі былі пацверджаны экспертамі і даследчыкамі.

Адбор папулярных словазлучэнняў года арганізаваны сумесна Дзяржаўным цэнтрам па маніторынгу і вывучэнні моўных рэсурсаў і выдавецтвам «Шан’у іньшугуань», ён праводзіцца ўжо 17 гадоў запар.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».