Вы тут

Члены Савета Рэспублікі правядуць 11 студзеня адзіны дзень прыёму грамадзян


Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь правядуць 11 студзеня адзіны дзень прыёму грамадзян у горадзе Мінску, паведамляе БелТА.


У гэты дзень парламентарыі наведаюць усе раёны сталіцы, сустрэнуцца з жыхарамі, выслухаюць просьбы, прапановы і скаргі і па магчымасці акажуць садзейнічанне ў вырашэнні хвалюючых пытанняў.

Людзей чакаюць у адміністрацыях раёнаў горада Мінска:

старшыня Савета Рэспублікі Качанава Наталля Іванаўна — з 10.00 у адміністрацыі Першамайскага раёна (г. Мінск, зав. К. Чорнага, д. 5; тэлефоны для запісу: 8-017-328-53-24, 8-017-328-58-11);

старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Рунец Таццяна Аркадзьеўна — з 10.00 у адміністрацыі Партызанскага раёна (г. Мінск, вул. Захарава, д. 53; тэлефоны для запісу: 8-017-327-27-09, 8-017-361-63-61, 8-017-395-24-81);

старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Лісковіч Віктар Андрэевіч — з 10.00 у адміністрацыі Ленінскага раёна (г. Мінск, вул. Маякоўскага, д. 83; тэлефоны для запісу: 8-017-379-53-21, 8-017-379-82-07, 8-017-222-71-40);

старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Русы Міхаіл Іванавіч — з 10.00 у Адміністрацыі Маскоўскага раёна (г. Мінск, прасп. Дзяржынскага, д. 10; тэлефоны для запісу: 8-017-327-36-73, 8-017-390-62-68);

старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Рачкоў Сяргей Анатольевіч — з 10.00 у адміністрацыі Савецкага раёна (г.Мінск, вул. Дарашэвіча, д. 8; тэлефоны для запісу: 8-017-292-03-43, 8-017-327-27-18).

намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Ільіна Марына Аляксандраўна — з 10.00 у адміністрацыі Фрунзенскага раёна (г. Мінск, вул. Кальварыйская, д. 39; тэлефоны для запісу: 8-017-374-31-26, 8-017-352-65-54, 8-017-323-41-58);

намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Русаковіч Андрэй Уладзіміравіч — з 10.00 у адміністрацыі Кастрычніцкага раёна (г. Мінск, вул. Чкалава, д. 6; тэлефоны для запісу: 8-017-374-48-10, 8-025-540-04-27);

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Румо Алег Алегавіч — з 10.00 у адміністрацыі Цэнтральнага раёна (г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, д. 6; тэлефоны для запісу: 8-017-338-42-97, 8-017-302-75-10, 8-029-123-83-07);

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Якубіцкая Наталля Віктараўна — з 10.00 у адміністрацыі Заводскага раёна (г. Мінск, вул. Жылуновіча, д. 17; тэлефоны для запісу: 8-017-389-26-26, 8-029-849-33-88).

член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Драздоўскі Канстанцін Вікенцьевіч правядзе прыём з 10.00 у дзяржаўнай установе «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі» (г. Мінск, прасп. Незалежнасці, д. 64а; тэлефон для запісу 8-029-688-10-17).

Папярэдні запіс на прыёмы ажыццяўляецца па тэлефонах: 5 і 6 студзеня з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».