Вы тут

Кардыяграмы мала. Якія даследаванні могуць выявіць праблемы з сэрцам?


Інфаркты — галоўная прычына смяротнасці ва ўсім свеце. Аднак большую частку трагедый, настойваюць кардыёлагі, можна было б прадухіліць. І абараніць сябе не вельмі складана.


Крызіс у рабоце сэрца і сасудаў не адбываецца імгненна і на роўным месцы. Трагедыю заўсёды можна папярэдзіць загадзя, нават калі ішэмічная хвароба сэрца, гэта значыць наліпанне бляшак на артэрыі, як у Юрыя Шатунова, працякала бессімптомна і нічым сябе не выдавала.

Пры гэтым раней лічылася, што ўзрост, калі варта пачынаць актыўна клапаціцца пра сэрца, — 45+, зараз узрост інфарктаў і інсультаў вельмі маладзее: інфарктам у 30 гадоў кардыёлагаў не здзівіш. І тут цэлы букет фактараў: і легкадумнае стаўленне да вагі і харчавання, і захапленне электроннымі цыгарэтамі, і ковід, які пагоршыў сітуацыю.

Але па адной кардыяграме паставіць дакладны дыягназ і пралічыць рызыкі на будучыню нельга. Каб убачыць поўную карціну, урач прызначае дадатковае абследаванне. У першую чаргу неабходна здаць кроў: агульны аналіз, аналіз на ўзровень глюкозы, трамбацытаў і на асаблівыя маркеры, з’яўленне ў крыві якіх беспамылкова паказвае праблему.

Каб ацаніць стан сэрца, урачы даследуюць кроў на тры асноўныя паказчыкі. Першы — на ўзровень халестэрыну — гэта асаблівы будаўнічы тлушч для клеткавых мембран. Частку яго арганізм сам вырабляе, а частка паступае з ежай. Развозам халестэрыну займаюцца адмысловыя бялкі ў крыві. Іх тандэм з тлушчам утварае рэчыва ліпапратэінаў. Ад печані да клетак халестэрын дастаўляюць ліпапратэіны нізкай шчыльнасці, а на зваротным шляху халестэрын падсаджваецца да ліпапратэінаў высокай шчыльнасці. Першыя траўміруюць сасуды. Другія абараняюць іх. І калі другіх у крыві менш, значыць, ёсць рызыка ўтварэння бляшак і развіцця ішэмічнай хваробы сэрца.

Другі важны паказчык крыві — гамацыстэін. Калі яго ў крыві шмат, значыць, у наяўнасці збой, бо ў здаровым арганізме гэтая амінакіслата павінна перапрацоўвацца. А калі, напрыклад, з-за дэфіцыту вітамінаў (B6, B12, фоліевая кіслата) яна запасіцца, то, падарожнічаючы па сасудах, пачынае іх разбураць.

Трэці паказчык — трапанін І — бялок сардэчнай мышцы. У крыві яго быць не павінна, а трапіць у яе ён можа, толькі калі пашкоджаныя сардэчныя мышцы. У іншых яго няма. І калі раней гэты трапанін І у крыві можна было выявіць, толькі калі паказчыкі пачыналі зашкальваць, то зараз, тлумачаць эксперты, методыкі і абсталяванне дазваляюць зафіксаваць пашкоджанне сардэчных клетак, калі пацыента яшчэ зусім нічога не турбуе. Праўда, тэхналогія гэтая пакуль не ўсім лабараторыям даступная. Падобны тэст робяць, але ён менш адчувальны. Таму ў дзяржаўных паліклініках на такі аналіз накіроўваюць толькі пацыентаў са станам на мяжы інфаркту.

Адны людзі схільныя да хвароб сэрца мацней за іншых. Кардыёлагі заўсёды распытваюць пацыентаў аб хваробах сваякоў. Аднак на аснове анкеты зрабіць высновы складана. А яшчэ не факт, што ўвесь букет дыягназаў перайшоў дзецям і ўнукам. Даведацца пра гэтую спадчынную праўду зараз нескладана. Генетычнае тэсціраванне на схільнасць да сардэчных рызык больш не фантастыка, а руціна. Тэст актуальны ў любым узросце, а яго даныя дапамагаюць скарэктаваць харчаванне, абмежаваць ці нарасціць фізічныя нагрузкі, падабраць лекі.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».