Вы тут

Надвор’е: Да нас вяртаюцца маразы — пахаладае да мінус 23 градусаў


Рэзкае пахаладанне да мінус 23 градусаў, снег і галалёдзіца прагназуюцца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: pixabay.com

Павышаны для пачатку студзеня тэмпературны рэжым захаваецца 4 студзеня. Уначы на большай частцы тэрыторыі краіны, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. У начны час месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 4 градусаў.

У чацвер, 5 студзеня, чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я: працяглыя ападкі (снег, мокры снег, дождж), месцамі моцныя ападкі, наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Днём месцамі па паўднёвым захадзе будзе ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3 градусы, па паўднёвым захадзе — да 5 градусаў цяпла. Днём будзе 0 — плюс 7 градусаў, у паўднёва-заходніх і паўднёвых раёнах да 9 градусаў цяпла, а па паўночным усходзе — 1—3 градусы марозу.

Па інфармацыі сіноптыкаў, 6 студзеня чакаецца рэзкае пахаладанне. Уначы і раніцай часам прагназуецца мокры снег, снег, слабая мяцеліца. Днём толькі месцамі па захадзе кароткачасовы снег. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ў межах ад 0 градусаў па паўднёвым захадзе да 14 градусаў марозу па паўночным усходзе. Уначы па поўначы пры ўмове праясненняў маразы ўзмоцняцца да 16 градусаў.

На праваслаўныя Каляды маразы ўзмоцняцца яшчэ больш. У суботу, 7 студзеня, пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны чакаецца снег, мокры снег, слабы галалёд. Ноччу будзе ад мінус 18 градусаў па паўночным усходзе да мінус 2 градусаў па паўднёвым захадзе краіны, падчас праясненняў не выключана паніжэнне і да 19-23 градусаў марозу. Удзень — мінус 6-13 градусаў, месцамі 15 градусаў марозу, і толькі па паўднёвым захадзе краіны будзе мінус 5 — плюс 1 градус.

У нядзелю, 8 студзеня, ноччу месцамі пройдзе кароткачасовы снег, днём прагназуецца пераважна без ападкаў. Уначы тэмпература паветра складзе ад мінус 18 градусаў па паўночным усходзе да мінус 2 градусаў па паўднёвым захадзе, пры праясненнях будзе да 19-23 градусаў марозу. Днём чакаецца мінус 6—13 градусаў, па паўднёвым захадзе мінус 5 — плюс 2 градусы.

Паводле папярэдняга прагнозу сіноптыкаў, марознае надвор'е будзе пераважаць на тэрыторыі краіны да канца першай дэкады студзеня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.