Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: «Экспарт — гэта валюта, без якой краіна і эканоміка жыць не можа»


Пытанні экспарту беларускай прадукцыі абмеркавалі падчас нарады ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. На парадак дня таксама былі вынесены пытанні партовага супрацоўніцтва, стварэнне магутнасцей для марскіх перавозак, лагістыка і геаграфія экспарту прадукцыі калійнай галіны.


«Нам летась удалося пераадолець негатыўныя тэндэнцыі і выйсці ў грашовым выяўленні на дадатныя вынікі па экспарце. Канешне, грошы вырашаюць усё. Але хацелася б, каб мы паштучна павялічвалі экспарт» — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паштучна — гэта значыць, што трактароў і аўтамабіляў, калійных угнаенняў і нафтапрадуктаў у тонах і штуках у мінулым годзе рэалізавана менш, чым у 2021-м. 

«Трэба думаць аб тым, як нарошчваць экспарт. Экспарт — гэта валюта, без якой краіна і эканоміка жыць не можа. Тым больш Беларусь экспартаарыентаваную эканоміку мае. Палову таго, што вырабляем, мы павінны будзем прадаць, каб нармальна жыць», — адзначыў Прэзідэнт.

У цэнтры ўвагі падчас нарады быў экспарт асноўных тавараў. Гэта і нафтапрадукты, і калійныя ўгнаенні і тэхніка — усё ж, як заўважыў кірўнік дзяржавы, аўтамабілебудаванне развіта прыстойна.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў мінулым годзе нас спрабавалі задушыць санккцыямі, натуральна, парушылася лагістыка. Прыйшлося шукаць новыя лагістычныя шляхі для продажу тавараў. Гэта таксама стала адной з тэм нарады. «Прынамсі тое, што вы прасілі вырашыць мяне на ўзроўні прэзідэнта Расійскай Федэрацыі для таго, каб былі адкрыты для нас порты, я мяркую, што ўсе пытанні вырашаны. Пытанне застаецца за малым — пачынаць грузіць у гэтых портах. Хаця сёе-тое мы ўжо пачалі грузіць. Трэба хутчэй будаваць гэтыя порты. Даводзіць да пэўнага ўзроўню і гандляваць ужо праз уласныя порты, а не праз чужую ўласнасць». — сказаў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт заклікаў актывізавацца і паскарацца ў вырашэнні пытанняў, звязаных з рэалізацыяй беларускага экспарту. 


У тэму

Мікалай Снапкоў: «Беларускі экспарт забяспечаны партовай інфраструктурай»

Пасля нарады ў Прэзідэнт віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў расказаў журналістам, як складваецца сітуацыя з беларускім экспартам і як яна будзе развівацца ў новым годзе. 

Па яго словах, Беларусі ўдалося дасягнуць дасанкцыйных аб’ёмаў экспарту. У выніку сальда гандлёвага балансу склалася на гістарычна высокім узроўні 4,5 мільярда долараў. «Чатыры з паловай мільярда долараў — гэта гістарычная лічба, і яна вельмі важная, бо яна фарміруе стабільнасць на валютным рынку, забяспечанасць краіны золатвалютнымі рэзервамі. Фактычна яна фарміруе стабільнасць і спакой у фінансавай сферы краіны ў цэлым. У нас устойлівая сітуацыя ў валютным складніку нашай эканоміцы. Усё гэта важна», — сказаў Мікалай Снапкоў. 

Па яго словах, Прэзідэнт мае рацыю ў тым, што па аб’ёмах экспарту дасанкцыйны ўзровень не дасягнуты. Але толькі па некаторых пазіцыях, якія сёлета трэба падцягнуць, і для гэтага ёсць усе перспектывы. 

Адказваючы на пытанне журналістаў, як далей будзе развівацца сітуацыя па экспарце калійных угнаенняў, Мікалай Снапкоў адказаў, што палітыкай палітыкай, а бізнэс бізнэсам: «Угнаенне — гэта прадукты харчавання, прадукты харчавання — гэта стабільнасць краін, якія куплялі нашы ўгнаенні. Традыцыйныя рынкі нашы ўгнаенні бяруць. Наўрад ці мы ў наступным годзе зможам пастаўляць угнаенні ў ЗША ці Еўрапейскі Саюз. Але, уласна кажучы, гэта не такія вялікія аб’ёмы, якія маглі б нам пагоршыць сітуацыю па аб’ёмах». Мікалай Снапкоў адзначыў, што плануецца асвоіць рынкі Афрыкі і асобных краін Лацінскай Амерыкі, раней пастаўкі на гэтыя рынкі ішлі праз трайдэраў. Адпаведныя напрацоўкі ўжо ёсць. Тамму, па яго словах, у новым годзе нарастуць новыя рынкі і захаваюцца традыцыйныя. На традыцыйныя рынкі пастаўкі могуць нават павялічыцца.. 

«Павялічацца, таму што паменшыцца кошт. На жаль, мы назіралі ў мінулым годзе, што з высокім ростам цаны зменшыліся аб’ёмы спажывання ў тым ліку калію на традыцыйных рынках. Сёння мы бачым зніжэнне кошту і, адпаведна, мы чакаем (і гэта пацвярджаецца ўжо перамовамі), рост аб’ёму. Абыходзячы еўрапейскіх і амерыканскіх пасярэднікаў, выйдзем на рынкі Афрыкі і Лацінскай Амерыкі. І адпаведна мы чакаем, што выйдзем на прыкладна ўзровень аб’ёму 2021-2022 года», — адзначыў віцэ-прэм’ер. 

Журналісты пацікавілся, якія будуць дзеянні, калі прыбалтыйскія краіны прапануюць беларускім партнёрам зноў пастаўляць сваю прадукцыю праз свае порты. «Паглядзім на ўмовы, якія прапануюць нам, бо сёння нам ужо гэта не прынцыпова. Скажу шчыра, дзякуючы тытанічнай працы Прэзідэнта, мы ўжо змаглі не сапсаваць сітуацыю і сёння мы забяспечваем партовай структурай увесь экспарт Рэспублікі Беларусь. На 80 працэнтаў гэта нафтапрадукты і калійныя ўгнаенні. У нас дастаткова сёння партовай інфраструктуры, каб вывозіць увесь аб’ём экспартуемага прадукту. Зараз партовая інфраструктура Расійскай Федэрацыі для нас зараз выйшла на першы план. Мы гатовы перавозіць усё і развіваць далей пры неабходнасці. Мы абмяркоўвалі сёння гэтае пытанне, і эканамічная катэгорыя зразумелая — эканамічная эфектыўнасць і эканамічная мэтазгоднасць развіцця партовай інфраструктуры. Тое, што зараз у нас ёсць, што мы развіваем, нас задавальняе і па тарыфах, і па кошце», — сказаў Мікалай Снапкоў. 

Аляксей Аўраменка: «Галоўная задача — нарасціць аб’ёмы экспарту»

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка расказаў, што ў мінулым годзе былі падпісана два базавыя пагадненні з Расійскай Федэрацыяй аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў і аб перавалцы ўсіх буйных знешнегандлёвых грузаў, у першую чаргу калійных і азотных ўгнаенняў. «Таму на сёння аб’ёмы вызначаны, вызначаны базавыя порты, якія будуць задзейнічаны. Сёння галоўная задача — нарасціць гэтыя аб’ёмы, паглядзець па якасці і цане канчатковыя перавалкі. Праблем з пункту гледжання арганізацыі па расійскай тэрыторыі сёння няма», — сказаў ён. 

Зразумела, што вазіць грузы ў Клайпеду для далейшай пастаўкі праз мясцовы порт было значна бліжэй. А значыць, і танней. «Калі мы гаворым аб пагадненні па нафтапрадуктах, мы нівеліравалі гэтую розніцу шляхам таго, што Расійская чыгунка прадаставіла пяцідзесяціпрацэнтную скідку. Гэта супастаўная сёння цана. Калі мы гаворым пра аб’ёмы астатніх грузаў, мы працуем над тым, каб атрымаць скідку на чыгуначныя тарыфы (і Прэзідэнт ставіў задачу ў гэтай частцы), каб быць канкурэнтаздольнымі з тымі портамі, якія ў нас былі», — растлумачыў міністр транспарту і камунікацый.

Што да будаўніцтва ўласнага порта, то, па словах міністра, размова ідзе аб тым, каб беларусі бок, у першую чаргу, ажыццяўляў функцыі дзяржаўнага порта, кантраляваў заход судоў і меў гарантавае месца, адкуль можна адпраўляць экспартныя грузы, а таксама развіваць інфраструктуру і за кошт прывозу імпартных грузаў. «Гэта комплекснае пытанне, якое патрабуе дэталёвага вывучэння, у першую чаргу з пункту гледжання эканомікі ўсяго гэтага праекта, таму што будаўніцтва порта досыць дарагое», — адзначыў Аляксей Аўраменка. 

Валерыя СЦЯЦКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.