Вы тут

Павысіўся падатак за здачу жылля ў арэнду


У нас заўсёды ў пачатку года адбываюцца фінансавыя перамены. Для кагосьці яны радасныя, для кагосьці — не вельмі. Напрыклад, з пачатку студзеня вырасла базавая велічыня (цяпер яна роўная 37 рублям), а разам з ёй і мінімальная зарплата. З Новага года памяняліся некаторыя стаўкі і ў падатковай сферы. 


Фота: pixabay.com

Менавіта са студзеня мяняюцца адзін раз у годзе стаўкі падаткаў, якія неабходна плаціць уласнікам жылля (фізічным асобам), за тое што яны здаюць свае «метры» ў арэнду.
На нацыянальным прававым партале днямі апублікаваны дакумент № 230-3 ад 30 снежня 2022 года «Аб змене законаў па пытаннях падаткаабкладання», На яго зараз і варта арыентавацца ўласнікам, якія здаюць у арэнду сваё жыллё.

Згодна з гэтым дакументам, сёлета мінскім арэндадаўцам трэба будзе плаціць падатак за кожны пакой (садовы домік або лецішча) 43,90 рубля ў месяц. У абласных гарадах і Мінскім раёне за арэнду аднаго пакоя гаспадарам кватэры трэба будзе заплаціць 41,20 рубля ў месяц. Падаражанне ставак ажыццявілася прыкладна на 7 рублёў. Летась сталічныя ўласнікі плацілі 36,8 рубля, а ўладальнікі жылля ў абласных цэнтрах — 34,5 рубля за кожны пакой, які здаецца. Выходзіць, што грамадзянін, які здае ў Мінску аднапакаёвую кватэру, заплаціць за цэлы год 526,8 рубля, а калі кватэра двухпакаёвая, то 1053,6 рубля.

Змяніліся і стаўкі падаходнага падатку з фізічных асоб у фіксаваных сумах і ў іншых гарадах і населеных пунктах.

Напрыклад, у такіх гарадах як Баранавічы, Бабруйск, Барысаў, Ваўкавыск, Горкі, Дзяржынск, Жлобін, Жодзіна, Кобрын, Крычаў, Ліда, Мазыр, Маладзечна, Навагрудак, Наваполацк, Орша, Асіповічы, Пінск, Полацк, Рэчыца, Светлагорск, Слонім, Слуцк, Смалявічы, Смаргонь, Салігорск і Фаніпаль, за кожны жылы пакой, (садовы домік, дачу), неабходна будзе заплаціць падатак у памеры 27 рублёў за кожны месяц арэнды.

Стаўка такога падатку ў іншых гарадах абласнога, раённага падпарадкавання і пасёлках гарадскога тыпу ацэньваецца ў 19,2 рубля. Ва ўсіх астатніх населеных пунктах і тэрыторыях такая падатковая стаўка роўная 14 рублёў 20 капеек у месяц.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.