Вы тут

Каханне, прыгоды і перыпетыі лёсу


Старт новаму году ўжо дадзены, зімовыя святы працягваюцца. У календары нас чакае святкаванне Раства Хрыстова і старога Новага года. А значыць, будзе нагода зноў сустрэцца з блізкімі, сябрамі, каб падзяліцца радасцю, душэўна правесці час ды, можа, паглядзець добрае кіно.


У эфіры «Беларусь 3» зможам перагледзець у суботу казку рэжысёра Аляксандра Роу «Варвара краса, доўгая каса» (1969 г.), знятую паводле балады Васіля Жукоўскага «Казка пра цара Берандзея». Добрая і мудрая гісторыя, хоць і знятая больш чым паўстагоддзя таму, наглядна паказвае, што лёс — рэч непрадказальная. А для сапраўднага кахання не існуе перашкод, толькі важна яго дачакацца. Кінастужка сабрала ў кадры вядомых акцёраў — Міхаіла Пугаўкіна,

Георгія Міляра, Анатоля Кубацкага і іншых, а актрысу Таццяну Клюеву яе роля Варвары ўвогуле праславіла. Хоць да гэтага ў біяграфіі актрысы ўжо былі спробы заявіць пра сябе на экране ў фільмах «Звоняць, адчыніце дзверы» і «Аквалангі на дне». Перад роляй, якая зрабіла актрысу пазнавальнай, Аляксандр Роу запрасіў яе спачатку на пробы ў сваю казку «Агонь, вада і медныя трубы», але паколькі Таццяна выглядала занадта молада, зацвердзілі на ролю Наталлю Сядых, аднак рэжысёр паабяцаў Клюевай зняць яе ў сваёй наступнай карціне. І слова стрымаў. Потым актрыса скончыла Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва (ДІТМ), адмовілася ад творчай прафесіі, аддаўшы перавагу сямейнаму жыццю з мараком дальняга плавання, і з'ехала ў Севастопаль.

Музычную казку-прытчу «Звычайны цуд» (1978 г.) ад рэжысёра Марка Захарава пакажуць на «Беларусь 3» днём. Кінастужка, створаная паводле аднайменнай п'есы Яўгена Шварца, дазваляе гледачам пранікнуцца атмасферай прыгод і цудаў, галоўны з якіх — сіла кахання, што здольная перамагчы любыя чары. Бліскучая драматургія і рэжысура, выдатная музыка і зорны акцёрскі склад (Алег Янкоўскі, Ірына Купчанка, Яўген Лявонаў, Аляксандр Абдулаў, Андрэй Міронаў і іншыя) прымушаюць штораз успрымаць кінагісторыю па-новаму, адчуваючы яе глыбіню, гумар і чуллівасць.

А вечарам можна паглядзець лірычную камедыю Эльдара Разанава «Дзяўчына без адраса» (1957 г.). Фільм належыць да ранняга перыяду творчасці рэжысёра кінахітоў «Сцеражыся аўтамабіля», «Карнавальная ноч», «Службовы раман», «Іронія лёсу, або З лёгкай парай!» і многіх іншых, якія памятае і любіць аўдыторыя да сёння. Кінастужка «Дзяўчына без адраса» — аповед пра жыццёвыя прыгоды маладога будаўніка Паўла і дзяўчыны Каці, яны знаёмяцца ў цягніку. Варта адзначыць, што Святлану Карпінскую на ролю галоўнай гераіні зацвердзілі без акцёрскай адукацыі і пасля таго яе адразу ўзялі на другі курс ДІТМ. А што датычыцца Мікалая Рыбнікава (Павел), то ён на той момант ужо быў добра вядомы публіцы па карцінах «Вясковы ўрач», «Чужая радня» і «Вясна на Зарэчнай вуліцы» (фільм зрабіў яго знакамітым). Назіраць за кінадуэтам гэтых талентаў мы маем магчымасць якраз у «Дзяўчыне без адраса». А бонусам — выдатныя дыялогі, душэўныя песні і атмасфера рамантыкі, каб зноў паверыць, што сапраўднае пачуццё і твой чалавек абавязкова цябе знойдуць.

Алена ДРАПКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».