Вы тут

Студзень працягвае здзіўляць


Рэзкае пахаладанне, моцны вецер і галалёдзіца прагназуюцца ў Беларусі з 6 да 11 студзеня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: БелТА

7 студзеня будзе пераважна без ападкаў. Уначы — ад мінус 3 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 20 градусаў па паўночным усходзе краіны, месцамі па Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцях будзе мінус 21—25 градусаў. Днём чакаецца мінус 8—13 градусаў. Па паўночным усходзе — да мінус 16 градусаў, а ў паўднёва-заходніх раёнах — да 0 — мінус 7 градусаў.

У нядзелю, 8 студзеня, толькі ноччу месцамі па захадзе краіны прагназуецца невялікі кароткачасовы снег. Уначы ад мінус 2 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 20 градусаў па паўночным усходзе краіны, месцамі па Магілёўскай і Віцебскай абласцях — да мінус 23 градусаў. Днём чакаецца мінус 5—12 градусаў. Па паўночным усходзе месцамі будзе да мінус 14 градусаў, у паўднёва-заходніх раёнах — мінус 4 — плюс 2 градусы.

У панядзелак, 9 студзеня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе з дажджом). Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, мяцеліца, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах мінус 6—13 градусаў, па ўсходзе — мінус 14—19 градусаў. Днём прагназуецца мінус 3—10 градусаў. Па паўднёвым захадзе ноччу чакаецца мінус 5 — плюс 2 градусы, днём — мінус 2 — плюс 5 градусаў.

Паводле папярэдняга прагнозу метэаролагаў, у апошнія дні першай дэкады студзеня па краіне чакаецца вельмі ветранае надвор'е.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?