Вы тут

Сацгарантыі па аплаце бальнічных павысяцца з 1 студзеня 2024 года


У Беларусі з 1 студзеня 2024 года павысіцца ўзровень сацыяльных гарантый грамадзянам па прадастаўленні дапамог па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах — так званых бальнічных. Гэта прадугледжана рашэннем урада нумар 945 ад 30 снежня 2022 года, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Фота: pixabay.com

Тлумачыцца, што ўступленне ў сілу норм пастановы з 1 студзеня 2024 года абумоўлена тым, што неабходна правесці на працягу 2023 года шэраг арганізацыйных і тэхналагічных мерапрыемстваў з боку арганізацый (наймальнікаў) і Фонду сацабароны насельніцтва.

У Міністэрстве працы расказалі аб змяненнях, якія адбудуцца з 1 студзеня 2024 года. Так, мінімальны памер бальнічных будзе разлічвацца з памеру мінімальнай зарплаты (МЗП). Цяпер гэта 50 працэнтаў БПМ у сярэднім на душу насельніцтва — Br169,92.

Павялічыцца памер бальнічных для грамадзян, якія працуюць з выплатай узносаў у бюджэт фонду 10 гадоў і больш. Для іх бальнічны з першага дня хваробы будзе аплачвацца ў памеры 100 працэнтаў страчанага заработку, у той час як пры стажы меншым за 10 гадоў — 80 працэнтаў страчанага заработку. Цяпер дапамога па часовай непрацаздольнасці першыя 12 дзён пакрывае 80 працэнтаў страчанага заработку, астатнія дні хваробы — 100 працэнтаў. Як падкрэслілі ў Мінпрацы і сацабароны, для працуючых грамадзян, якія маюць права на дапамогу з першага дня ў памеры пакрыцця 100 працэнтаў страчанага заработку (дапамога па доглядзе дзіцяці, па цяжарнасці і родах і г.д.), падыходы не змяніліся.

Павялічыцца памер сярэднядзённага заработку, які прымяняецца для разліку бальнічных. Будуць улічвацца ўсе выплаты, на якія налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду на сацыяльнае страхаванне па ўсіх работадаўцах (у тым ліку былых) у разліковым перыядзе. У дзеючай рэдакцыі ў разлік сярэднядзённага заработку ўключаюцца толькі тыя выплаты, якія звязаны з працоўным вынікам (у разлік не бяруцца аднаразовыя выплаты, напрыклад, матэрыяльная дапамога, дапамога на аздараўленне і інш.) і толькі па бягучым работадаўцу.

Яшчэ адно змяненне звязана з тым, што бальнічныя будуць назначацца толькі па асноўным месцы работы з улікам заработку ва ўсіх работадаўцаў. На падставе даных, прадастаўленых Фондам сацабароны, работадаўца разлічыць і выплаціць дапамогу з улікам зарплаты з усіх месцаў работы. Цяпер дапамога назначаецца ў кожнага работадаўца, з якім аформлены працоўныя адносіны на момант адкрыцця бальнічнага, з улікам адпаведнага заработку.

Акрамя таго, права на бальнічныя будзе вызначацца пры ўмове непрацаздольнасці па ўсіх месцах работы. На гэты момант дапамога назначаецца толькі па тых месцах работы, куды работнік падаў дакумент, які пацвярджае часовую непрацаздольнасць.

У Мінпрацы і сацабароны заўважылі, што гэтыя прэферэнцыі для грамадзян і іх наймальнікаў сталі магчымымі за кошт змянення падыходаў па вызначэнні разліковага перыяду для вылічэння бальнічнага. Так, пры вызначэнні разліковага перыяду будуць улічваць каляндарныя дні 18 месяцаў (акрамя перыядаў прастояў і водпускаў за свой кошт па ініцыятыве наймальніка, перыядаў часовай непрацаздольнасці і перыядаў атрымання іншых сацыяльных выплат). Адзначаецца, што гэта дасць магчымасць выключыць выпадкі штучнага завышэння сярэднядзённага заработку і максімальна справядліва вызначыць суму бальнічнага з улікам удзелу грамадзян у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Дзеючай рэдакцыяй прадугледжана, што ў разлік бальнічнага бяруцца шэсць месяцаў у перыяд занятасці.

Комплекс змяненняў плануецца ўкараніць за кошт арганізацыі цэнтралізаванага разліку сярэдняга заработку і працягласці выплаты ўзносаў на сацстрахаванне. Гэтыя параметры будуць разлічваць органы Фонду сацабароны на падставе даных персаніфікаванага ўліку і прадстаўляць бухгалтарскай службе па яе запыце праз карпаратыўны партал фонду. Рашэнне аб цэнтралізацыі разліку мінімізуе колькасць памылак пры разліку бальнічных бухгалтарскімі службамі арганізацый.

Спецыялісты ўпэўнены, што новаўвядзенні дадуць магчымасць устанавіць роўныя падыходы па аплаце бальнічных у залежнасці ад удзелу грамадзян у сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, знізіць нагрузку на бізнес пры выкананні функцый адміністравання бальнічных (назначэнне і разлік дапамог), а таксама зменшыць колькасць памылак бухгалтарскіх службаў пры разліку памераў бальнічных.

Выбар рэдакцыі

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.

Здароўе

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Як працуюць санаторныя школы-інтэрнаты для дзяцей, хворых на скаліёз?

Па статыстыцы на пяць хворых дзяўчынак прыходзіцца толькі адзін хлопчык.

Рэгіёны

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

У якіх ўмовах працавалі медыкі ў гады вайны?

Подзвіг ваенурачоў адлюстроўвае выстава Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея.

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі.