Вы тут

Калядаванне ў Прылепах


У вёсцы Прылепы Смалявіцкага раёна ўвечары праваслаўнага Раства гурт калядоўшчыкаў выправіўся віншаваць вяскоўцаў са святам Божага нараджэння.


Не першы год вясёлыя пераапранутыя калядоўшчыкі вандруюць па гэтым населеным пункце і менавіта ў гэты студзеньскі навагодні вечар, так што прылепская калядная традыцыя тут ужо замацавалася. Сёлета місію аб’яднаць жадаючых паўдзельнічаць у гурце калядных персанажаў узяла на сябе сям’я мясцовай настаўніцы Марыны Лукашэнка і яе дачкі — iнжэнера будаўніцтва Кацярыны. Акрамя суседзяў да гурта далучыліся і сябры са сталіцы. «Каза» і «мядзеведзь вучоны», зорканоша, «цыганка» і «доктар», «продкі — дзед і баба», гарманіст завітвалі ў дамы гасцінных гаспадароў, паказвалі маленькі спектакль, віншавалі і жадалі шчаслівай долі, танчылі і, вядома, спявалі вясёлыя песні-калядкі — гэтым самым неслі радасць і казачны настрой, асабліва дзецям, вярталі старажытную культурную традыцыю ў кантэкст сучаснага жыцця вёскі. Калядоўшчыкаў сустракалі і адорвалі салодкімі прысмакамі мясковыя фермеры, настаўнікі, мастакі, маладыя сем’і і сем’і пенсіянераў.

Анатоль КЛЯШЧУК 

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. На гэтым тыдні магчымыя даволі няпростыя сітуацыі.

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.